Аклахома
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Аклахома (англ.: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (2000). Сталіца і найбуйны горад — Аклахома-Сіці. Назва Аклахома паходзіць з індзейскай мовы чакта, у якім яно азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў» (Sooner State).
Аклахома | |||
---|---|---|---|
англ.: State of Oklahoma | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 16 лістапада 1907 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
395 м | ||
Часавы пояс | UTC-6 і America/Chicago[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-OK | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Аклахомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Місуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — з Нью-Мексіка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.
Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Аклахомы жылі індзейскія плямёны — Уічыта, Куапа, Када і Асаге. У XVI стагоддзі тут з’явіліся іспанскія экспедыцыі. Затым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Іспанія і Францыя.
У 1830-х Аклахома, якая мела статут Індзейскай тэрыторыі, стала адным з месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасці з Законам аб перасяленні індзейцаў.
Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 г. шматлікія плямёны, у прыватнасці чэрокі, чакта і семінолы, склалі саюзніцкія пагадненні з канфедэратамі. Пасля вайны, у 1866 г., федэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўрада ЗША. У 1905 г. быў створаны праект асобнага індзейскага штата Секвоя, але ён не быў рэалізаваны.
Аклахома была абвешчана асобным штатам 16 чэрвеня 1906 г. Афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 г., стаўшы 46-м штатам.
Судовая сістэма штата Аклахома складаецца з Вярхоўнага суда, Апеляцыйнага суда па крымінальных справах, Апеляцыйнага суда па грамадзянскіх справах і 77 акруговых судоў. Адміністрацыйныя паслугі для судовай сістэмы прадастаўляюцца Адміністрацыйнай канцылярыяй судоў. У адрозненне ад большасці штатаў, у Аклахоме ёсць два суды апошняй інстанцыі. Вярхоўны суд вырашае ўсе пытанні грамадзянскага характару, а Апеляцыйны суд штата Аклахома вырашае ўсе крымінальныя справы.[3]
У 2018 годзе ў штаце было зарэгістравана 210 забойстваў. Гэта на 14,6% менш, чым у 2017 годзе. Але гэта толькі 0,2% ад усіх зарэгістраваных злачынстваў.[4]
Аснову эканомікі Аклахомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.