адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярэ́зінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Беразіно.
Бярэзінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Беразіно | ||||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 6 студзеня 1965 |
||||
Дата скасавання | 25 снежня 1962 | ||||
Кіраўнік | Дзяніс Ігаравіч Дзішук[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 88,22 %, руская 10,74 % Размаўляюць дома: беларуская 54,95 %, руская 44,21 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
25 031 чал.[2] (20-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 12,89 чал./км² (21-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,46 %, рускія — 3,96 %, іншыя — 1,58 %[2] |
||||
Плошча |
1 940,34[3] (9-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
151 м[4] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бярэзінскі раён знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Чэрвеньскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Бярэзіна, Уса, Клява, Уша. Іншыя рэкі: Беліца, Жалінка, Кострычка.
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Беразіно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Арэшкавіцкі, Багушэвіцкі, Белічанскі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Валоўніцкі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Дулебскі, Капланецкі, Мачаскі, Машчаніцкі, Неганіцкі, Пагосцкі, Перавозскі. 21 жніўня 1925 года Валоўніцкі сельсавет перайменаваны ў Каменнаборскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Сялібскі і Якшыцкі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Беразіно аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Арэшкавіцкі, Дулебскі, Перавозскі сельсаветы, Белічанскі сельсавет перайменаваны ў Ляжынскі, Машчаніцкі — ва Ушанскі, Неганіцкі — у Паплаўскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Беразіно, Багушэвіцкі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі, Якшыцкі сельсаветы перададзены Чэрвеньскаму раёну.
6 студзеня 1965 года Бярэзінскі раён утвораны зноў у тым жа складзе, што перад скасаваннем. 7 сакавіка 1968 года Беразіно атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Беразіно і Бярэзінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 21 снежня 2007 года скасаваны Брадзецкі, Высакагорскі, Каменнаборскі, Ляжынскі і Якшыцкі сельсаветы[5], 28 мая 2013 года — Мачаскі, Сялібскі і Ушанскі сельсаветы[6].
Насельніцтва налічвае каля 23,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах (у Беразіно) пражываюць каля 11,4 тыс. чалавек. Статыстыка мінулых гадоў:
Усяго налічваецца 219 населеных пунктаў, з іх 26 знаходзяцца ў зоне, якая падлягае перыядычнаму радыяцыйнаму кантролю; тры населеныя пункты — вёскі Прудок, Бер’е і Карбаўское — знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне.
Праз раён праходзяць магістральная аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў і трасы на Барысаў, Клічаў і Бабруйск. Чыгуначныя шляхі зносін адсутнічаюць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.