былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Уша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Уша.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчаніцкі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машчаніца. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Уша, сельсавет перайменаваны ва Ушанскі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. Да 1972 года цэнтр сельсавета, вёска Новая Уша, перайменавана ва Ушу. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ляжынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Баравіно, Белічаны і Ляжына)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярэзінскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 748 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Уша, вёскі Баравіно, Беліца, Белічаны, Бярозаўка, Восава, Грады, Дзямешкаўка, Замак, Калюжыца, Клёнаўка, Котава, Крупа, Любач, Ляжына, Мурава, Новая Князеўка, Новая Машчаніца, Снуя, Старая Князеўка, Старая Машчаніца і Сялянка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.