былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Высакаго́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Высокая Гара.
Высакагорскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Высокая Гара |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 21 снежня 2007 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 11 сакавіка 1971 года ў склад Пагосцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вярхлёўка, Гацец, Кукарава і Стайчанка)[1]. 21 снежня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагосцкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Глінішча, Дзевяніца, Замасточча, Карма, Медзенка, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.