Бярдзічаў
горад у Жытомірскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Жытомірскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярдзі́чаў[2], або Бярдычаў, Бэрды́чыў[3] (укр.: Бердичів) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Гнілапяць. Адміністрацыйны цэнтр Бэрдычыўскага раёна. Насельніцтва 78 796 чал. (2011).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 43 км на поўдзень ад Жытоміра. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Шэпэціўку, Казятын). Аўтамабільныя дарогі злучаюць горада з Жытомірам, Вінніцай, Любарам, Хмільныком, Белай Царквой.
Існуе некалькі меркаванняў датычна паходжання назвы горада. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад славянскага слова «бёрда» — абрыў, або ад уласнага імя Бердыч. Іншыя — ад слова «бярдо» (бярдыш) — так называлі баявую сякеру ў славян. Таксама існуе версія пра паходжанне назвы ад цюркскага племені бярэндычаў, якое засяляла наваколле будучы васаламі кіеўскіх князёў.
Рускія крыніцы, якімі карыстаўся Тэадор Нарбут, кажуць, што назва горада паходзіць ад імя ардынскага царэвіча Бердыча (Берды-бека), сына цара Азбяка, які панаваў на Валыні ў пачатку XIV стагоддзя і заснаваў замак Бярдычаў. Царэвіч гэты, будучы аматарам асалод, ператварыў Бярдычаў у месца буйных застолляў; сюды звозіў музыкантаў, мастакоў, а таксама маладых красунь для свайго гарэма, нямалую колькасць якіх яму прысылаў вялікі князь Гедзімін, з ліку палонных дзяўчат з цэлае Польшчы і Мазовіі; за адну такую красуню Бердыч прыслаў Гедзіміну ардынскі полк[4].
У 1430 годзе вялікі князь Вітаўт аддаў гэту мясцовасць пуціўльскаму і звянігарадскаму намесніку Калініку; яго падданы Бердыч заснаваў тут хутар, які з цягам часу пачаў звацца Бярдычавам. У 1483 годзе паселішча зруйнавалі крымскія татары.
У акце размежавання Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім 1546 года значыцца, што паселішча Беричиков Васіля Тышкевіча знаходзілася ў складзе Літвы. З 1565/66 года ў Брацлаўскім ваяводстве. У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
У канцы XVI стагоддзя ваявода кіеўскі Януш Тышкевіч пабудаваў у Бярдычаве замак. У 1627 годзе заснаваны Бярдычаўскага кляштара кармелітаў. У 1648 годзе казакі Багдана Хмяльніцкага захапілі горад, зруйнавалі замак і кляштар.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Жытомірскага павета. З 1846 года цэнтр павета Кіеўскай губерні. У 1864 годзе, пасля задушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання, расійскія ўлады скасавалі Бярдычаўскі кляштар кармелітаў.
У 1870 годзе праз горад прайшла чыгунка.
У 1920 годзе Бярдычаў увайшоў у склад УССР. З 1937 года у Жытомірскай вобласці. З 8 ліпеня 1941 года па 5 студзеня 1944 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Прадпрыемствы мэблевай, паліграфічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Працуюць заводы: станкабудаўнічы, хімічнага машынабудавання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.