Януш Тышкевіч

(пам. 1642) ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Януш Тышкевіч

Януш Скумін Тышкевіч (каля 1572 — 27 мая 1642) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (16211626), троцкі (16261640), віленскі1640), староста браслаўскі, юрборскі і навадворскі.

Хуткія факты Януш Скумін-Тышкевіч, 11-ы ваявода мсціслаўскі ...
Януш Скумін-Тышкевіч
Thumb
Януш Скумін-Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642
Thumb
Герб «Ляліва»
11-ы ваявода мсціслаўскі
21 жніўня 1621 20 сакавіка 1626
Папярэднік Марцін Гедройц
Пераемнік Мікалай Станіслававіч Кішка
19-ы ваявода віленскі
верасень 1640 27 мая 1642
Папярэднік Крыштаф Радзівіл
Пераемнік Крыштаф Хадкевіч
ваявода троцкі
20 сакавіка 1626 верасень 1640
Папярэднік Аляксандр Хадкевіч
Пераемнік Пётр Пац
войт гарадзенскі[d]
1615 1620
Пераемнік Андрэй Станіслаў Сапега
Нараджэнне каля 1572
Смерць 27 мая 1642(1642-05-27)
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька Фёдар Тышкевіч
Маці Кацярына Ляцкая[d]
Жонка Барбара з Нарушэвічаў[d][1] і Соф’я Замяхоўская[d]
Дзеці Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d][2]
Веравызнанне уніяцтва[1]
Закрыць

Біяграфія

Прадстаўнік старэйшай лініі роду Тышкевічаў (Скумін-Тышкевічы) герба «Ляліва», сын Тэадора, ваяводы наваградскага, і Кацярыны з Ляцкіх.

Навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у пасольствах у Прусію, перамовах са Швецыяй. Ваяваў супраць шведаў у Інфлянтах у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй (16001618), Дзмітрыядзе ІІ, і супраць туркаў у Хоцінскай бітве (1621).

Аўтар дзённіка мірных перамоў са Швецыяй у 1625. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы падчас складання Берасцейскай уніі (1596), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй».

У 1618 зрабіў ахвяраванне на карысць кляштара бенедыкцінцаў у Гродна.

Першы раз ажаніўся з Барбарай, дачкой Станіслава Нарушэвіча, другі — з Соф'яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію, якая стала жонкай Аляксандра Людвіка Радзівіла.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.