From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) — грамадская арганізацыя прадстаўнікоў беларускай эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША, заснаваная ў 1949 годзе ў Нью-Ёрку.[1]
Беларуска-амерыканскае задзіночанне | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | некамерцыйная арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Старшыня Галоўнай управы | Наталля Федарэнка |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1949 |
baza.nyc |
На сенняшні дзень Беларуска-амерыканскае задзіночанне з’яўляецца найбуйнейшай і самай старой беларускай арганізацыяй у ЗША[2].
Сябрам агранізацыі могуць быць асобы беларускага паходжання, выхадцы з Беларусі ў яе этнаграфічных межах, ці асобы, звязаныя сваяцтвам альбо дзейнасцю з Беларуссю, без розніцы групавой прыналежнасці, пачынаючы ад 18 гадоў.[3]
Члены БАЗА прымаюць удзел у сустрэчах і мерапрыемствах арганізацыі, плацяць сяброўскія складкі і атрымліваць газету «Беларус».
Зараз старшыней арганізацыі з’яўляеццца Ганна Сурмач Архівавана 3 снежня 2013..
Беларуска-амерыканскае задзіночанне ажыццяўляе наступныя функцыі:[4]
Першы падрыхтоўчы сход адбыўся ў чэрвені 1949 года ў Брукліне, а 31 ліпеня ў Манхэтэне ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы адбыўся арганізацыйны сход, на якім было створана Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса і Міхась Тулейка.
У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.[5]
Арганізацыйна Беларуска-амерыканскае задзіночанне падзяляецца на 2 ўзроўні: штаб-кватэра ў Нью-Ёрку і 7 аддзелаў[6] (у Нью-Джэрсі, Агая, Брукліне, Вашынгтоне, Канектыкуце, Паўднёвай Каліфорніі і Паўднёвай Фларыдзе).
На ўзроўні краіны кіраўніцтва дзейнасцю БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай управе, якая знаходзіцца ў штаб-кватэры.[3] Галоўная управа вызначае палітыку арганізацыі, а таксама ажыццяўляе нагляд за аддзеламі.
Кожны рэгіянальны аддзел выбірае свайго старшыню і сваю мясцовую ўправу, якая звычайна складаецца з заступніка старшыні, сакратара і скарбніка.[3] Там, дзе няма дастатковай колькасці сяброў для заснавання аддзела, можа быць створаны гурток, найменшае структурнае падраздзяленне БАЗА. Старшыня і мясцовая ўправа непасрэдна кіруюць дзейнасцю аддзела ці гуртка.
Афіцыйным выданнем Беларуска-амерыканскага задзіночання з’яўляецца газета «Беларус». 20 верасня 1950 года ў Нью-Ёрку выйшаў першы нумар газеты[7]
Газета прысвечана справе нацыянальнага адраджэння і адраджэння незалежнасці Беларусі[8] і друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.