Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (23 лютага 1907, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 6 лістапада 1980) — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Псеўданімы: Алесь Крыга, Дзівасіл, С. Крушыніч, А. Скіба, Алесь Скіба, Раман Шарупіч ; крыптонімы: Ст. Ст., Др. Ст. Ст.
Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1980[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў, пляменнік Яна Станкевіча па матчынай лініі.
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназііі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя (1933), абараніў магістарскую дысертацыю «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У 1936 годзе набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за даследаванне «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі»[2]. Састаяў у Беларускім студэнцкім саюзе. Адзін з кіраўнікоў Таварыства прыяцеляў беларусаведы, рэдактар часопіса «Студэнцкая думка». Выкладаў у Віленскім універсітэце, у 1937—1938 гадах працаваў у Югаславіі і Балгарыі. У перыяд акупацыі Беларусі быў бургамістрам Барысаўскай акругі, акруговым намеснікам Беларускай цэнтральнай рады ў Баранавічах. З лета 1944 года — у Германіі. У пачатку 1945 года рэдактар газеты «Раніца» (выдавалася ў Берліне), быў першым старшынёй «Антыбальшавіцкага блоку народаў» (1946). Садзейнічаў адкрыццю філіяла Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Мюнхене, выданню часопіса «Запісы», быў яго рэдактарам. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода», Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). З 1962 года жыў у ЗША. Старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (1963—1965). Рэдактар газеты «Беларус» (1963—1980). Аўтар кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг.» (1967).
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.