Remove ads
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Кане́ктыкут, Кане́ктыкат (англ.: Connecticut) — штат на паўночным усходзе ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія. Сталіца — Хартфард, найбуйнейшы горад — Брыджпарт. Насельніцтва 3,406 млн чалавек (29-е месца ў ЗША; звесткі 2000). Назва штата паходзіць ад выраза на алганкінскай мове, які перакладаецца як «на доўгай рацэ, схільнай прылівам». Афіцыйная мянушка з 1959 года — Constitution State (Штат Канстытуцыі). Раней афіцыйнай мянушкай было Nutmeg State (Штат мускатнага арэха). Паштовае скарачэнне CT.
Канектыкут | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Connecticut | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Yankee Doodle[d] і The Nutmeg[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 9 студзеня 1788 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
152 м | ||||
Часавы пояс | EDT[d] і зона Амерыка/Нью-Ёрк[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-CT | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На поўдні тэрыторыя штата амываецца водамі заліва Лонг-Айленд-Саўнд, на захадзе Канэктыкут мяжуе са штатам Нью-Ёрк, на поўначы — з Масачусетсам, на ўсходзе — з Род-Айлендам. Плошча штата складае 14,371 км² (48-е месца ў ЗША). Тэрыторыя падзяляецца на восем рэгіёнаў, у асноўным (хоць і не заўсёды) супадальных з васьмю ўваходных у Канэктыкут акруг. Тэрыторыя штата ў асноўным складаецца з лясоў. Бліжэй да поўдня трапляюцца багністыя месцы і пясчаныя пляжы. Урбанізацыя сканцэнтраваная ў асноўным на паўднёвым захадзе штата. На паўночным усходзе мясцовасць больш лясная і сельскагаспадарчая. Асноўная афіцыйная мянушка штата звязаная з тым, што ў 1639 годзе брытанская калонія Канэктыкут прыняла першую ў свеце канстытуцыю — «Асноўныя законы Канэктыкуту» (Fundamental Orders of Connecticut).
Пасля Вайны за незалежнасць Амерыкі Канектыкут стаў адным з 13 штатаў, якія першымі ўвайшлі ў склад ЗША. Да 1875 года статус сталіцы Канэктыкута па чарзе пераходзіў ад Хартфарду да Нью-Хэйвену. Затым ён быў стала замацаваны за Хартфардам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.