From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Пятро́віч Во́інаў (3 снежня 1902, Колпіна, Санкт-Пецярбургская губерня — 1 кастрычніка 1987, Мінск) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956—1964), член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—1955). Прафесар (1951). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940), заслужаны будаўнік БССР (1962)[1].
Аляксандр Пятровіч Воінаў | |
---|---|
руск.: Александр Петрович Воинов | |
| |
Дата нараджэння | 3 снежня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1987 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Анатоль Аляксандравіч Воінаў |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Масква і Магілёў |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм і канструктывізм[d] |
Найважнейшыя пабудовы | гасцініца «Свіслач», Палац піянераў і школьнікаў, Інстытут фізкультуры, Тэатр юнага гледача, будынкі ЦК КПБ і абкама КПБ |
Горадабудаўнічыя праекты | Забудова праспекта Леніна ў Мінску |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член КПСС з 1927 года[2]. Скончыў Маскоўскі вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у 1929 годзе[1]. У 1930—1941 гг. працаваў у Мінску: начальнікам праектнага аддзела Белжылсаюза, загадчык сектара ў Беларускім філіяле Дзіпрагара РСФСР, дырэктар Белдзяржпраекта, кіраўнік архітэктурнай майстэрні. З 1943 г. начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР, з 1945 г. кіраўнік архітэктурнай майстэрні ў Белдзяржпраекце. З 1948 г. загадчык кафедры архітэктуры, з 1973 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1932 года[2], у 1941—1949 гг. старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР[1].
Аўтар 23 конкурсных праектаў і 70 праектаў буйных архітэктурных збудаванняў[1].
Асноўныя працы: павільён Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі (1930), жылыя дамы па вул. Маскоўскай (1932), гасцініца «Беларусь» (1937); у аўтарскім калектыве: Палац піянераў і школьнікаў (1936), Беларускі інстытут фізкультуры (1939), будынкі ЦК КПБ (1939-47), абкама і гаркама КПБ (1957), тэатр юнага гледача (1952), аэравакзал (1956) у Мінску, жылыя дамы гарсавета і гасцініца «Дняпроўская» ў Магілёве (1940), будынак абкама КПБ і забудова пл. Леніна ў Маладзечне (1954—1956)[2].
У аўтарскім калектыве ўдзельнічаў у стварэнні будынка Палаца Саветаў і помніка У. І. Леніну ў г. Маскве (не рэалізаваны).
Асноўныя працы прысвечаны тэорыі і практыцы архітэктуры. Мае больш 60 навуковых публікацый, у т.л. манаграфіі: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларускай ССР» (Мінск, 1956), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966) — абедзве ў аўтарскім калектыве[2].
Дакументы творчай і службовай дзейнасці (праекты, артыкулы), біяграфічныя дакументы і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены ўнучкай[3].
Меў сына Анатоля (1934—1995), які таксама працаваў архітэктарам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.