Remove ads
беларускі мастак, ілюстратар, экслібрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікола Рыжы, сапр. Мікалай Дзмітрыевіч Рыжы (2 снежня 1953, в. Уцеха, Барысаўскі раён — 30 сакавіка 2017) — беларускі мастак, ілюстратар[1].
Мікола Рыжы | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Мікалай Дзмітрыевіч Рыжы |
Дата нараджэння | 2 снежня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 2017 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | нацюрморт, партрэт, экслібрыс |
Вучоба | |
Уплыў | Генадзь Сцяпанавіч Грак, Васіль Пятровіч Шаранговіч і Павел Канстанцінавіч Любамудраў |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маляваў з дзяцінства. У 1964 годзе паступіў вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя І. В. Ахрэмчыка на аддзяленне выяўленчага мастацтва. У 1972 годзе перамог у мастацкім конкурсе да 90-годдзя Янкі Купалы. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне графікі, дзе вучыўся ў Г. С. Грака, В. П. Шаранговіча, П. К. Любамудрава. Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках з 1976 года, прымаў удзел у міжнародных мастацкіх форумах Еўропы і ЗША.
У 1993 годзе ўвайшоў у Беларускі Саюз мастакоў.
Жыў і працаваў у г. Барысаве.
Памёр 30 сакавіка 2017 года.
Працаваў ў галіне кніжнай, станковай графіцы і экслібрыса[2].
У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніга ў афармленні Міколы Рыжага — казка «Забаронены вузел». Далей мастак аформіў шэраг кніг, сярод каторых «Блікі сонца» Максіма Танка, «Рэпартаж з пятлей на шыі» Юліуса Фучыка, «Маўглі» Кіплінга, «Вужовы кароль» Ул. Ягоўдзіка. З’яўляецца аўтарам ілюстрацый да 60 кніжных выданняў.
Мастак падараваў мінскаму Музею сучаснага выяўленчага мастацтва 40 сваіх экслібрысаў[3].
Стварыў больш за 200 арыгінал-макетаў паштовых марак, мастацкіх капэрт і картак[4]. У яго працах адлюстраваны архітэктурныя помнікі Беларусі, гістарычныя асобы і падзеі. Адна з серый марак Міколы Рыжага, выдадзеных у 1994 годзе, была прысвечана паўстанню 1794 года. У серыю ўвайшлі маркі з партрэтамі Тадэвуша Касцюшкі, Тамаша Ваўжэцкага, Якуба Ясінскага і Міхала Клеафаса Агінскага.
У 1997 годзе Мікола Рыжы стварыў святочную капэрту Першага дня, прысвечаную 480-годдзю Беларускага друку, спецштэмпель да яе і чатыры маркі, якія адлюстроўваюць чатыры перыяды дзейнасці першадрукара Скарыны: Полацкі, Кракаўскі, Пражскі і Віленскі.
У 1999 годзе ў Беларусі ўпершыню былі выдадзены 2 маркі і мастацкія капэрты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, якія былі прысвечаны Белавежскай пушчы і Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку. Мастаком праекта быў Мікола Рыжы.
У 2002 годзе па эскізе мастака быў выданы блок паштовых марак, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У 2007 годзе Мікола Рыжы распрацаваў эскізы мастацкіх маркіраваных капэрт, прысвечаных 125-годдзю гэтых беларускіх паэтаў. Капэрты змяшчаюць выявы паэтаў на фоне родных мясцін і сюжэтаў з іх твораў, а на марках адлюстрованы выявы іх дамоў-музеяў.
У 2009 годзе Мікола Рыжы ўвекавечыў у мастацтве ўзвядзенне памятнай стэлы, прысвечанай жыхарам роднай вёсцы Уцеха Барысаўскага раёна. Мастак таксама намаляваў графічную серыю партрэтаў землякоў-адраджэнцаў 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: Кастусь Езавітаў, Алесь Бярозка, Аўген Калубовіч, Аркадзь Смоліч, Васіль Захарка, Вацлаў Ластоўскі, Радаслаў Астроўскі, Яўхім Кіпель. Гравюры былі апублікаваны ў часопісе «Полацак» (Кліўленд, ЗША)[5].
Яшчэ адна галіна мастацтва, у якой працаваў Мікола Рыжы — жывапіс[6]. Пераважна ў жанры нацюрморта.
Атрымаў шмат дыпломаў за афармленне дзіцячых падручнікаў, якія друкавала выдавецтва «Народная Асвета».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.