1999 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
- 17 студзеня — адкрыццё Музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»
- 11 снежня — адкрыццё Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва, у аснову якога была пакладзена асабістая калекцыя Анатоля Белага
- 21 снежня — адкрыццё бронзавай скульптуры Ефрасінні Полацкай у двары будынка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скульптар Ігар Голубеў, архітэктар Віктар Ягадніцкі
- Рэспубліканская моладзевая выстаўка «Час. Прастора. Асоба», Палац мастацтва, Мінск
- У часопісе ARCHE выйшаў артыкул-даследаванне мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага «Мастацтва пра вайну» аб лёсе беларускіх мастакоў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе[1]
- Міністэрствам сувязі Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка» ўпершыню ў Беларусі былі выдадзены 2 маркі і мастацкія капэрты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, якія былі прысвечаны Белавежскай пушчы і Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку. Мастак праекта — Мікола Рыжы
- 20 студзеня — 1 лютага — персанальная выстаўка жывапісу Анатоля Бараноўскага. «Галерэя Мастацтва» ГА «БСМ», г. Мінск.
Remove ads
Ганаровыя званні
- Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч атрымала званне «Народны мастак Беларусі»
- Валяр’яна Жолтак атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Галерэя жывапісу
- А. В. Кузьміч «Мадонна»
Памерлі
- 1 ліпеня — Адольф Гугель (нар. 1915), беларускі савецкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Remove ads