Адо́льф Само́йлавіч Гу́гель (3 чэрвеня 1915, Вена — 1 ліпеня 1999) — беларускі савецкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Хуткія факты Адольф Самойлавіч Гугель, Дата нараджэння ...
Адольф Самойлавіч Гугель
Thumb
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1915(1915-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1999(1999-07-01) (84 гады)
Грамадзянства
Жонка Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Іван Восіпавіч Ахрэмчык і Леў Мееравіч Лейтман
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Да 1924 года выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936—1940 гадах навучаўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы ў выкладчыкаў Івана Ахрэмчыка, Льва Лейтмана.

Пасля сканчэння вучылішча працаваў ва Управе па справах мастацтваў БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце, пасля перанесенай хваробы адпраўлены ў Кемерава. Працаваў начальнікам будаўнічай калоны, памочнікам начальніка будаўніча-мантажнай часткі Галоўбоепрыпасбуда СССР. Стаў адным з арганізатараў Кемераўскага аддзялення Саюза мастакоў РСФСР.

Пасля вайны пераехаў у Мінск. Член БСМ з 1946 года.

Жонка — мастак Раіса Кудрэвіч.

Творчасць

Удзельнік мастацкіх выставак з 1943 года.

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Сярод прац: «Ідуць на фронт», «Партызанская балада», «З мінулага», «Кастусь Каліноўскі» (разам з Р. У. Кудрэвіч і інш.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.