Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Раі́са Уладзі́міраўна Кудрэ́віч (1 красавіка 1919, Мінск — 18 мая 2000, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Дачка Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча.
Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч | |
---|---|
![]() Раіса Кудрэвіч. «Аўтапартрэт». 1953 г. | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 2000 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч |
Муж | Адольф Самойлавіч Гугель |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | тэматычная карціна, пейзаж, партрэт, нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча (1941). Удзельніца мастацкіх выставак з 1941 года. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1946 года.
Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка», «Палеская маладзіца»; шэраг нацюрмортаў; у суаўтарстве з А. С. Гугелем — «Кастусь Каліноўскі», «Вечная слава» і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.
Памяць
У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.