беларускі скульптар (1961—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia
І́гар Уладзі́міравіч Го́лубеў (10 чэрвеня 1961, Віцебск, СССР — 1 сакавіка 2024[1], Масква) — беларускі скульптар.
Ігар Уладзіміравіч Голубеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1961 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 2024[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d] |
Вучоба | |
Член у |
У 1990 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў Анатоля Анікейчыка, Анатоля Арцімовіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1992 года. З 1996 года — сябра Беларускага саюза мастакоў.
Жыў і працаваў у Мінску. Пахаваны на Мазурынскіх могілках у Віцебску[upper-alpha 1].
Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Стварыў помнікі Язэпу Драздовічу (1993)[2], «Архангел Міхаіл, які перамагае дракона» (1996), Ефрасінні Полацкай (1999; усе ў Мінску), Напалеону Орду ў Іванаве (1997)[3], Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Ефрасінні Полацкай у Полацку, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку БДУ ў Мінску[4], выканаў бюст Мікалая II для Старой Русы (Расія)[5]. Выканаў скульптуры «Бабёр, які сядзіць на лаўцы» ў Бабруйску (2005), «Андрэй Полацкі» ў Полацку (2008), «Русалка» ў Лепелі (2009), «Скабар» у Пскове (2014)[6], «Маці Божая» ў Мёрах[7], «Закаханыя» (разам з Сяргеем Сотнікавым) на станцыі Багушэўская ў Багушэўску (2024)[8]. Аўтар станковых кампазіцый «Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца» (1992), «Пісьмо з фронту» (1992), «Грунвальдаская бітва» (1993) і іншых[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.