Уладзімір Пятровіч Савіч

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзі́мір Пятро́віч Са́віч (нар. 16 красавіка 1952, Акцябр, Лагойскі раён, Мінская вобласць, БССР) — мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).

Хуткія факты Уладзімір Пятровіч Савіч, Дата нараджэння ...
Уладзімір Пятровіч Савіч
Дата нараджэння 16 красавіка 1952(1952-04-16) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Месца працы
Жанр станковая і кніжная графіка
Вучоба
Вядомыя працы «А зязюля кукавала», «Асенні матыў», «Драўляная скульптура», «Паклон», «Памяць сівых курганоў», «Старая дарога. Зіма», «Шэсце»
Уплыў на Рыгор Сітніца
Прэміі
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Скончыў у сярэднюю школу № 2 горада Дзяржынска (Мінская вобласць). Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве. У 1976 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Прафесар (1996). Член Беларускага саюза мастакоў (БСМ) з 1978 г. З 28 лістапада 2007 года па 23 снежня 2013 года займаў пасаду старшыні БСМ[1]. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: «А зязюля кукавала», «Асенні матыў», «Драўляная скульптура», «Паклон», «Памяць сівых курганоў», «Старая дарога. Зіма», «Шэсце», ілюстрацыі да кніг «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, «Выбранае» Цёткі (Алаізы Пашкевіч)[2].

Працуе ў вобласці станковай і кніжнай графікі, выстаўляецца з 1972 года.

Узнагароджаны шматлікімі дыпламамі і прэміямі за лепшае афармленне кніг. Працы мастака знаходзяцца ў шэрагу музеяў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску і Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, а таксама ў галерэі Хагельстам Vil-Impex Oy (Фінляндыя) і галерэі графікі горада Банска-Бістрыца (Славакія).

Зноскі

  1. Зьміцер Панкавец. Уладзімер Савіч — новы старшыня Саюза мастакоў. Культура. Наша Ніва (3 кастрычніка 2011).
  2. Савіч Уладзімір Пятровіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск: БелТА, 2004. — С. 615. — 704 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.