Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача — тэатр горада Мінска, рэпертуар якога складаецца з пастановак для дзяцей і падлеткаў.
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача | |
---|---|
Заснаваны | 1931, 1956 |
Заснавальнік | Мікалай Аляксандравіч Кавязін |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | вул. Энгельса, д. 26, г. Мінск |
Дырэктар | Вера Аляксандраўна Палякова-Макей |
Мастацкі кіраўнік | Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі |
Сайт | beltuz.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэатр быў створаны ў Мінску ў 1931 годзе рэжысёрам Мікалаем Кавязіным. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны спыніў сваё існаванне.
Будынак Тэатра юнага гледача (вуліца Энгельса, 26) з’яўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыклад творчага выкарыстання элементаў класіцыстычнай архітэктурнай спадчыны. Пабудаваны ў 1936—1937 гг. (арх. Аляксандр Пятровіч Воінаў, У. М. Вараксін) у адным комплексе з Палацам піянераў і школьнікаў (вул. Кірава, 16). Разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адноўлены ў 1952—1954 гг. у некалькі змененым выглядзе. Па магчымасці была выкарыстана старая каробка з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэнне. Нягледзячы на распрацоўку праекта капітальнага рамонту ў 1972 г., да нашага часу захавалася аздабленне інтэр'ераў, выкананае паводле праекта аднаўлення тэатра ў 1951—1952 гг. пад кіраўніцтвам А. П. Воінава і Л. Д. Усавай[1].
У другі раз заснаваны ў 1956 годзе.
Комплексу Тэатра юнага гледача і Палаца піянераў і школьнікаў нададзены ў 2007 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[1].
У канцы 2008 года была аб’яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Але рэальна яна пачалася толькі ў лістападзе 2011 года. Увесь гэты час ТЮГ іграў свае спектаклі на сцэне Дома літаратараў (вуліца Фрунзэ, 5). У чэрвені 2015 года тэатр вярнуўся ў рэканструяваны будынак.
У час рэканструкцыі побач з асноўным будынкам па лініі фасада ўзвялі чатырохпавярховую прыбудову, дзе размясціліся бутафорскі, сталярны, слясарны цэхі, швейныя майстэрскія, а таксама рабочыя кабінеты супрацоўнікаў і частка грымёрных пакояў. Ідэя была падказана пасляваенным праектам аднаўлення Палаца піянераў архітэктараў Воінава і Усавай, які прадугледжваў ўзвядзенне новага корпуса ўшчыльную да існага будынка, але не быў рэалізаваны[2].
Галоўныя рэжысёры:
Акцёр Аляксандр Палазкоў, які выканаў ролю Філімона Пупкіна у спектакле «Пан міністар» перамог у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.