акцёр і рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікола Трухан (поўнае: Мікалай Мікалаевіч Трухан; 18 жніўня 1947, Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 20 сакавіка 1999) — беларускі рэжысёр, акцёр.
Мікола Трухан | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1999 (51 год) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр |
Тэатр |
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1969, курс Дз. Арлова), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў тэатры на Малой Броннай у Маскве (1980, майстэрня А. Эфроса). У 1969—1971 гг. акцёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Пасля службы ў арміі працаваў акцёрам у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі (1973), Краснаярскім ТЮГу (1973—1974), Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1975—1978). Сярод лепшых работ: Пётр Бардзін («Салаўіная ноч» В. Яжова, 1971) у тэатры імя Я. Коласа; Трыгорын («Чайка» А. Чэхава, 1977) у тэатры юнага гледача.
У 1980—1984 гг. рэжысёр-пастаноўшчык у Гомельскім абласным (паставіў «Ладдзя Роспачы» паводле У. Караткевіча, 1982; «Прымакі» Я. Купалы, 1983; «Узлёт» А. Дударава, 1984), у 1985 г. ў Магілёўскім абласным і Рэспубліканскім маладзёжным, у 1986—1987 гг. у Брэсцкім абласным тэатрах [паставіў «Вечар» А. Дударава і «Патоп» («Дыхайце эканомна!..») А. Макаёнка, 1987].
У 1987 г. разам з Віталём Баркоўскім стварыў Мінскі драматычны тэатр «Дзе-Я?», у 1992—1999 гг. яго мастацкі кіраўнік. Станаўленне тэатра «Дзе-Я?» у асноўным звязана са зваротам да беларускай драматургічнай спадчыны. Рэпертуар складалі творы беларускіх пісьменнікаў, арыгінальныя п'есы, створаныя ў тэатры, а таксама лепшыя творы сусветнай літаратуры. Пытанні «Хто Я?», «Дзе Я?», звязаныя з нацыянальнай свядомасцю і філасофіяй беларускага народа, — галоўныя для мастацкага стылю тэатра М. М. Трухана.
Лепшымі спектаклямі сталі «Роспач» паводле У. Караткевіча (1989), «Рагнеда» Н. Рапа (1990), «Чорт і Баба» Ф. Аляхновіча (1992), «Гмжа» I. Кофты (1993), «Здань» паводле «Страхі жыцця» і «Цені» Аляхновіча (1995), «Круці…» паводле Аляхновіча (1996), «Распад» паводле розных п'ес У. Шэкспіра (1997), «Барановы кароль» М. М. Трухана, «Мёртвыя душы» паводле М. Гогаля (абодва (1998). У 1995 г. філасофская «Здань» у рэжысуры М. М. Трухана атрымала высокую ацэнку на прадстаўнічым міжнародным фестывалі ў Эдынбургу (Шатландыя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.