беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўген Тодаравіч Калубовіч (Псеўданімы і крыптанім: А. Верасень; Аўген Каханоўскі; А. Ясенскі; А. К.; 5 сакавіка 1910, мяст. Ціхінічы, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 25 мая 1987, Кліўленд, ЗША) — беларускі пісьменнік, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, настаўнік. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.
Аўген Калубовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Іванавіч Цвікевіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне |
5 сакавіка 1910 |
||||||
Смерць |
25 мая 1987 (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Аляксандра Саковіч | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Грамадзянства | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | пісьменнік, гісторык, палітык, настаўнік | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера |
|
||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павета, бацька быў службоўцам. Меў брата і тры сястры. Скончыў пачатковую школу ў сваім мястэчку, сямігодку ў Рэчыцы, а ў 1930 годзе педтэхнікум у сяле Бабчын Хойніцкага раёна. Арыштаваны 30 мая 1930 г. за прыналежнасць да тайнай беларускай нацыяналістычнай арганізацыі альтруістаў. Прыгавораны да 3 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Вішарскіх лагерах, Дальлагу, Бамлагу. У Беларусь вярнуўся ў 1933 г. Настаўнічаў у Хойніцкім раёне; быў звольнены, адноўлены на рабоце з дапамогай А. Чарвякова. У 1934—1935 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Мінску. У 1939 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў кансультантам-метадыстам Наркамасветы БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў армію; трапіў пад Масквой у акружэнне; вярнуўся ў Мінск.
Супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі; уваходзіў у склад Беларускай рады даверу (1943), Беларускай Цэнтральнай Рады (1943-44), дзе кіраваў Аддзелам прапаганды, прэсы і культуры. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса, на якім выступіў з асноўным дакладам «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». Па выніках даклада была прынята рэзалюцыя, якая ў завуаляванай форме абвяшчала незалежнасць Беларусі.
З 1944 у Германіі. З 1945 у заходняй зоне акупацыі Германіі; выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, удзельнічаў у арганізацыі і працы Беларускага нацыянальнага камітэта ў Рэгенсбургу. Пасля аднаўлення ў снежні 1947 года Рады БНР увайшоў у яе склад. Быў прэм’ер-міністрам Урада БНР.
З 1950 у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку. Ажаніўся з Інай Рытар і пераехаў з ёй у Кліўленд, дзе была заснавана беларуская калонія. Выдаваў «Бюлетэнь» Злучанага беларускага камітэта ў Кліўлендзе. У 1953 г. арганізаваў выданне бюлетэня «Абежнік Цэнтральнага Камітэту Аб’яднання беларускіх нацыянал-дэмакратаў».
Аўтар успамінаў пра палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. у Беларусі. Укладальнік, рэдактар і адзін з аўтараў зборніка «Янка Купала і Якуб Колас. 1882—1982: Вянок успамінаў пра іх» (1982). Даследаваў гісторыю Беларусі XX ст. Аўтар прац «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», «Айцы БССР і іхны лёс», успамінаў «На крыжавой дарозе».
Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе, штат Агая[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.