Другі Усебеларускі кангрэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другі Усебеларускі кангрэс адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. ў Мінску.

Кангрэс быў скліканы па прапанове прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) Радаслава Астроўскага з дазволу выконваючага абавязкі генеральнага камісара Беларусі Курта фон Готберга.
Прысутнічала 1039 дэлегатаў, якія прадстаўлялі розныя раёны Беларусі і беларускія згуртаванні за мяжой. Са справаздачамі і рэфератамі на кангрэсе выступілі Радаслаў Астроўскі, Іван Жарскі, Мікалай Шкялёнак, Аўген Калубовіч. Рэзалюцыя кангрэсу мела антырасійскую і антыбальшавіцкую скіраванасць. Апелюючы да пастановы Рады БНР, якая была выражана 25 сакавіка 1918 г. Трэцяй Устаўнай граматай, кангрэс адмаўляў БССР як форму беларускай дзяржаўнасці, абвяшчаў БЦР адзіным праўным прадстаўніком беларускага народу.
У сувязі з набліжэннем савецкіх войск кангрэс праходзіў у спешцы. Яго значэнне было важным у асноўным толькі для БЦР.
Рада БНР не прызнае законным Другі Ўсебеларускі кангрэс[1].
Гл. таксама
Зноскі
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 390.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.