беларускі мастак (1869—1940) From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́нкель Мо́рдухавіч (Я́каў Ма́ркавіч) Кру́гер (14 мая 1869, Мінск — 19 сакавіка 1940, Мінск[3]) — беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання. Працаваў пераважна ў бытавым і партрэтным жанрах.
Янкель Мордухавіч Кругер | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 14 мая 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1940[2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Леапольд Гаровіц |
Уплыў на | Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Мінску ў мяшчанскай яўрэйскай сям’і рамесніка Мордуха Хаімавіча Кругера і яго жонкі Роды, у якой акрамя яго было яшчэ пяцёра дзяцей[4]. Вучыўся ў мясцовым хедары і рамесным вучылішчы. Займаўся ў рысавальнай школе Мікалая Мурашкі ў Кіеве (1883—1886)[5]. Пасля заканчэння з адзнакай рысавальнай школы Кругер спрабуе паступіць у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, але яго як яўрэя не прынялі, спаслаліся на адсутнасць у яго праў на жыхарства ў Пецярбургу, мастак вымушаны вярнуцца ў Мінск[4].
Вучыўся ў прафесара Леапольда Горавіца ў Варшаве (1887—1888)[6], у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1888—1895)[5], дзе займаўся па класе Бенжамена Канстана . Тым часам шмат працуе, піша карціны і падарожнічае па еўрапейскіх краінах, вывучаючы творы вялікіх майстроў. Пабываў у Лондане, Берліне, Бруселі. Неаднаразова дэманстраваў свае палотны на Парыжскіх выстаўках[4].
Вярнуўся ў Расійскую імперыю ў 1895 годзе[4]. Вучыўся ў Уладзіміра Макоўскага ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбурга (1897—1900)[5], куды яго прынялі пры актыўным садзейнічанні Іллі Рэпіна. Дыпломная карціна «На суд прафесара», выкананая ў жанры бытавога жывапісу, атрымала высокую ацэнку.
У 1904 годзе пасля вяртання ў Мінск адкрыў там курсы малявання і жывапісу (з 1906 г. мастацкая школа)[5]. Многія яго вучні сталі вядомымі мастакамі: Г. Фімянтоўскі, Вячаслаў Руцай, Іван Ахрэмчык, Ісаак Мільчын[7], Заір Азгур[4], Хаім Суцін, Міхаіл Кікоін[8], Міхась Станюта.
У час Першай сусветнай вайны сям’я Кругераў была эвакуіравана ў Казань, дзе яна застаецца доўгі час. Якаў займаецца галоўным чынам выкладчыцкай працай[4].
Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларускай ССР вярнуўся ў Менск. З 1921 года працаваў на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[3]. Восенню 1921 года ўваходзіў у склад арганізаванай Беларускім Дзяржаўным музеем этнаграфічнай экспедыцыі па наваколлях Слуцка разам з мастаком Паўлам Гуткоўскім (кіраўнік), фалькларыстам і кампазітарам Уладзімірам Тэраўскім і інш[6]. Працуючы на газету «Кастрычнік» у сельскагаспадарчай камуне «Новае жыццё», стварае цэлы цыкл прац з жыцця працаўнікоў[4]. У 1927—1932 гадах — член Усебеларускага аб’яднання мастакоў.
У 1939 годзе атрымаў ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР[6][5]. Жыў у Мінску да смерці, пахаваны на Вайсковых могілках.
Карціны Кругера вызначаюцца дакладнасцю характарыстыкі, псіхалагічнай глыбінёй вобразаў[5]. У ранніх партрэтах асноўная ўвага нададзена рысунку, у той час як жывапіс сухаваты, агульны каларыт — залацісты[8]. Працаваў пераважна ў жанры партрэта: «Дзяўчынка ў чырвоным» (1890-я), «Аўтапартрэт у малінавым бераце» (1889), партрэты брата (1896), скрыпача Іегуды Жухавіцкага (1897), Якуба Коласа (1923), Янкі Купалы (1923). Сярод іншых работ: «На суд прафесара» (1900), «Пагром» (Каля 1905), «Паштальён» (1907), «Дзіцячая калонія» (1930), «Кавальскі цэх» (1937) і іншыя[5].
У 1900—1910-я гады Кругер стварае серыю карцін, якія адлюстроўваюць сцэны яўрэйскага побыту: «Хедар», «Яўрэйскі духоўны суд», «Перапісчык Торы», «За малітвай», «Талмудыст», «Яўрэй, які моліцца», «Каўказскі яўрэй», «Яўрэй з куфлем» і інш. У 1915 годзе Кругер стварыў серыю карцін «Яўрэйскія абрады» (не захавалася). Напісаная па слядах рэвалюцыйных падзей карціна «Пагром» была знішчана паліцыяй[8].
У 2-й палове 1930-х гадоў, за часамі ўзмацнення культу Сталіна і масавых рэпрэсій, Кругер пісаў партрэты Іосіфа Сталіна, Клімента Варашылава, Максіма Горкага, савецкіх военачальнікаў і партыйных дзеячаў, а таксама жанравыя карціны на тэмы працы[8].
Кругер напісаў шэраг партрэтаў пісьменнікаў, паэтаў, навуковых, палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі, якія вызначаюцца інтымнасцю і дэмакратызмам вобразаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Саламона Міхоэлса і іншых[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.