Remove ads
савецкі беларускі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Заі́р Іса́кавіч Азгу́р (2 (15) студзеня 1908, в. Маўчаны Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у складзе в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці — 18 лютага 1995, Мінск) — савецкі і беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1944), Народны мастак СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Правадзейны член член Акадэміі мастацтваў СССР[2] (1958). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1967 і з 1971).
Заір Ісакавіч Азгур | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1995 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
Жонка | Галіна Гаўрылаўна Азгур |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, палітык |
Жанр | |
Вучоба | |
Уплыў на | Яўген Колчаў, Юрый Кандрашоў |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1908 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут 1925 годзе, вучыўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Будучы студэнтам, жыў у Янкі Купалы і Якуба Коласа[3]. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. Працягнуў адукацыю ў Кіеўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце (1928—1929) і Тбіліскай акадэміі мастацтваў. Першыя яго творы з’явіліся на справаздачнай выставе Віцебскага мастацкага тэхнікума ў 1924 г. У наступным годзе ён удзельнічаў у I Усебеларускай выставе. У 1930 г. скульптар вярнуўся на радзіму і ўключыўся ў мастацкае жыццё Мінска.
3 першых дзён вайны ўдзельнічаў у выпуску антыфашысцкіх улётак, супрацоўнічаў з франтавым друкам, ілюстраваў газету «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942—1944 гг. 3аір Азгур у Маскве, пры Цэнтральным штабе партызанскага руху. У 1945 годзе ажаніўся з Галінай Гарэлавай, дачкой акадэміка Г. М. Гарэлава.
Заір Азгур — цэнтральная фігура ў беларускай пасляваеннай пластыцы. У 1950-1970-я гг. працаваў над манументальнай скульптурай. З 1980 года кіраўнік Майстэрні скульптуры АМ СССР у Мінску.
Памёр 18 лютага 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Заір Азгур працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры, прыхільнік строгай рэалістычнай формы.
У даваеннай творчасці 3. Азгура заўважныя два падыходы: станковыя партрэты з натуры, што вымагаюць разумення ўнутранай сутнасці мадэлі, вылучаюцца шырокай, вольнай лепкай, і рэгламентаваныя канонамі рэпрэзентатыўныя выявы. У канны 1920-х—30-я г. стварыў партрэты дзеячаў сацыялістычнага і рэвалюцыйнага руху для Дома ўрада ў Мінску. Прыкладам тонкага разумення сутнасці гістарычнай асобы з’яўляюцца партрэты пісьменнікаў Лу Сіня і Р. Тагора.
Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных; некалькі кампазіцый.
Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Ф. Р. Маркаву ў Маладзечне, Ф. Багушэвічу ў Жупранах, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску. У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (І. Балоцін, 1966, У. Крыловіч, 1967). Сярод яго твораў быў і помнік І. Сталіну.
Напісаў мемуары «Незабыўнае» (1962), «Тое, што помніцца…» (Кн. 1—2, 1977—1983), шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтву.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.