Помнік Якубу Коласу (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Помнік Якубу Коласу — помнік у Мінску, размешчаны ў цэнтры плошчы Якуба Коласа. Пастаўлены ў 1972 годзе. Аўтары помніка — скульптар Заір Азгур, архітэктары Юрый Градаў, Георгій Заборскі, Леанід Левін.
Помнік | |
Помнік Якубу Коласу | |
---|---|
53°54′56″ пн. ш. 27°34′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Заір Азгур |
Архітэктар | Юрый Градаў, Георгій Заборскі, Леанід Левін |
Дата пабудовы | 1972 год |
Матэрыял | бронза, граніт |
Помнік арыентаваны ў бок праспекта Незалежнасці. Дамінантай ансамбля з’яўляецца 8-метровая бронзавая фігура народнага паэта. Абапал яе размешчаны скульптурныя групы герояў яго твораў «Дрыгва» і «Сымон-музыка». Паэт паказаны ў сталым узросце. Ва ўсёй яго постаці мудры спакой, роздум. Жыццёвая канкрэтнасць, партрэтнае падабенства — адметныя рысы скульптуры. Буйныя формы ўзмацняюць манументальнасць вобраза. Справа ад асноўнай скульптуры знаходзіцца група: Дзед Талаш і яго сын Панас. Яны нібы сышлі са старонак «Дрыгвы» — нясуць дазор, насцярожана ўглядаюцца ў далячынь. Лірычныя вобразы другой скульптурнай групы — Сымон-музыка і сялянская дзяўчынка Ганна, якая зачаравана слухае сляпога музыку. Усе элементы скульптурнай кампазіцыі размешчаны сіметрычна, у гарманічнай раўнавазе і арганічна ўваходзяць у агульны ансамбль плошчы.
Газоны рознай формы, групы бяроз, ніцай вярбы, невялікія фантаны, якія па форме нагадваюць каласы, надаюць помніку эмацыянальную афарбоўку, ствараюць вобраз беларускай прыроды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.