From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Рыгоравіч Ма́ркаў (11 (24) снежня 1913, в. Качанішкі, Свянцянскі павет — 27 студзеня 1958, Маладзечна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, палкоўнік.
Маркаў Фёдар Рыгоравіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 11 (24) снежня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1958 (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | партызанскі рух |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў вёсцы Качанішкі Свянцянскага павета.
У 1934 годзе скончыў Свянцянскую настаўніцкую семінарыю. У 1932 годзе ўступіў у Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі, у 1934 годзе — у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. З 1934 года — сакратар Свянцянскага, з 1936 года — Свянцянска-Браслаўскага акруговага падпольных камітэтаў КПЗБ. У 1936 годзе быў арыштаваны і зняволены ў Бяроза-Картузкі канцлагер, затым у турму ў Вільні (у 1937—1939 гадах).
У верасні 1939 г. вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй і прызначаны старшынёй Свянцянскага гарсавета, член Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі. З канца 1940 года — намеснік старшыні Вілейскага аблвыканкама.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 года, палітрук роты на Заходнім фронце, удзельнік прыгранічных абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі. У жніўні 1941 года па рашэнні партыі адкліканы з фронту і накіраваны ў тыл ворага. З верасня 1941 года — камандзір спецгрупы.
У навагоднюю ноч 1942 года ў Шэметава Свірскага раёна (цяпер — Мядзельскі раён) савецкімі партызанамі з атрада Фёдара Маркава быў спалены сядзібны дом. Падчас атакі загінулі 19 мірных жыхароў, у тым ліку апошняя гаспадыня сядзібы Габрыела Скірмунт, яе дачка Лідзія Габрыела Карыбут-Дашкевіч, князь Юзэф Друцкі-Любецкі і адміністратар маёнтка Бачкоўскі[1].
Гучную вядомасць набыла дыверсія партызанскага атрада на дарозе Свянцяны — Лынтупы. 20 мая 1942 года савецкія партызаны расстралялі аўтамабіль, які ехаў без аховы. Загінулі высокапастаўленыя нямецкія афіцэры — гебітскамісар Вілейскай акругі генерал Ёзэф фон Бек, начальнік жандармерыі Вальтэр Груль і яшчэ адзін афіцэр вермахта. Немцы ўзялі ў заложнікі 200 жыхароў Лынтупаў і навакольных вёсак. Імі былі распаўсюджаныя ўлёткі з заклікам партызанам здацца, пагражаючы ў адваротным выпадку расстраляць закладнікаў. У выніку закладнікаў расстралялі. Гебітскамісар Вільні загадаў расстраляць яшчэ 400 палякаў са Свянцян. Дадаткова літоўскія паліцыянты расстралялі 1200 чалавек са Свянцянскага раёна. У далейшым па сваёй ініцыятыве расстралялі 150 зняволеных з Лукішскай турмы. За паспяховую дыверсію Маркаў у маі 1942 года быў прызначаны камандзірам партызанскага атрада імя А. В. Суворава.
З лістапада 1942 года — камандзір партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава і адначасова з красавіка 1943 года — начальнік ваенна-аператыўнага аддзела партызанскага злучэння Вілейскай вобласці.
Летам 1943 года нямецкі гарнізон пад уплывам ваенных поспехаў Арміі Краёвай пакінуў мястэчка Кабыльнік (цяпер — аграгарадок Нарач; месца масавага знішчэння яўрэяў). Скарыстаўшыся гэтым, паселішча часова захапілі «маркаўцы». Падчас сваёй акцыі партызаны выганялі з дамоў жыхароў мястэчка, а сам Кабыльнік спалілі.
28 жніўня 1943 года савецкія партызаны, узначаленыя Ф. Маркавым, захапілі базу брыгады «Кміціц» польскай Арміі Краёвай каля вёскі Гатавічы (цяпер — Мядзельскі раён). Аднакласнік Маркава, камандзір польскіх «краёўцаў» Антон Чаховіч (канспіратыўныя імёны «Бужынскі», «Нурмо», «Кміцыц») і каля 80 «краёўцаў» былі расстраляныя. Астатнія былі прымусова ўключаны ў партызанскі атрад імя Ванды Васілеўскай («Васількі») і размеркаваны паміж іншымі атрадамі.
З лістапада 1943 года да вызвалення вобласці ў ліпені 1944 года — сакратар Вілейскага падпольнага абкома КП(б)Б.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі палкоўніку Маркаву Фёдару Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].
З верасня 1944 года палкоўнік Ф. Р. Маркаў у запасе. З 1944 года працаваў намеснікам старшыні Вілейскага, а пазней — Маладзечанскага аблвыканкамаў. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1958 гадах.
Памёр 27 студзеня 1958 года. Пахаваны ў Маладзечне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.