From Wikipedia, the free encyclopedia
Цюрых (ням.: Zürich) — самы вялікі горад Швейцарыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага кантона, размешчаны на паўночным усходзе краіны, на рацэ Лімат і Цюрыхскім возеры. У горадзе пражывае каля 400 тыс. чалавек, у агламерацыі — каля 2 млн. чалавек.
Горад
Цюрых
Zürich
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
У старажытнарымскія часы Турыкум быў пунктам збору падаткаў. У 853 годзе Людовік II Нямецкі заснаваў тут жаночы манастыр Фраўмюнстэр для сваёй дачкі Хільдэгарды. Абатысы Фраўмюнстэра доўгі час карысталіся ў горадзе значнай уладай. Як горад згадваецца з 929 года.
З 1218 года Цюрых — імперскі горад. У 1351 годзе горад далучыўся да Швейцарскага саюза. У часы Рэфармацыі ў Цюрыху жыў і прапаведаваў Ульрых Цвінглі.
Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтр Швейцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эрлікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швейцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталявання. Звыш 80 % прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасці. Міжнародны аэрапорт.
У Цюрыху з 1941 дазволена эўтаназія. У пачатку XXI ст. горад стаў месцам суіцыдальнага «турызму», сюды прыязджаюць хворыя пераважна з Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі, дзе эўтаназія забаронена. Штогод у Цюрых прыязджае больш за 200 турыстаў-самагубцаў.
Цюрых — знакаміты культурны цэнтр Швейцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Еўропе оперны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музей Швейцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстхаўз», музей Усходу.
У Цюрыху жылі і працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швейцарцы, так і іншаземцы: Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Гюго, Рыхард Вагнер, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альберт Эйнштэйн і іншыя.
Сярод навучальных устаноў горада — Цюрыхскі ўніверсітэт, Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных навук, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук і Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха. Выдаецца «Neue Zürcher Zeitung».
Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (12—15 стагоддзі) і Фраўмюнстэр (13—14 стагоддзі), ратуша (17 стагоддзе), барочныя дамы гільдыяў (17—18 стагоддзі), царква Святога Пятра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.