From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімо́н Балі́вар (поўнае імя — Сімон Хасэ Антоніа дэ ла Сантысіма Трынідад Балівар-і-Понсэ-і-Паласіяс-і-Бланка, ісп.: Simón José Antonio de la Santísima Trinidad Bolívar y Ponce y Palacios y Blanco) (24 ліпеня 1783 — 17 снежня 1830) — змагар за незалежнасць Лацінскай Амерыкі ад Іспаніі. Найбольш уплывовы і вядомы з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы. Нацыянальны герой Венесуэлы, у 1813 годзе Нацыянальным кангрэсам Венесуэлы быў абвешчаны Вызваленцам. Акрамя таго, вызваліў Новую Гранаду (сучасная Калумбія і Панама), правінцыю Кіта (сучасны Эквадор) і Перу. У 1819—1830 гадах прэзідэнт Вялікай Калумбіі, створанай на тэрыторыі вызваленых ад іспанскай улады. У 1825 годзе стаў на чале Рэспублікі Балівія, якая была названа ў яго гонар.
Сімон Балівар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Simón José Antonio de la Santísima Trinidad Bolívar de la Concepción y Ponte Palacios y Blanco | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Утварэнне дзяржавы | ||||||
Пераемнік | Хаакін дэ Маскера | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Утварэнне дзяржавы | ||||||
Пераемнік | Антоніа Хасэ дэ Сукрэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасэ Бернарда дэ Талье | ||||||
Пераемнік | Андрэс дэ Санта Крус | ||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1783[1][2][…] |
||||||
Смерць |
17 снежня 1830[1][2][…] (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Кафедральны сабор Санта-Марта, у 1842 годзе перапахаваны ў Нацыянальным пантэоне, Каракас | ||||||
Бацька | Juan Vicente Bolívar y Ponte[d] | ||||||
Маці | María Concepción Palacios Aguirre Ariztía - Sojo Blanco Herrera[d] | ||||||
Жонка | María Teresa del Toro y Alayza[d] | ||||||
Дзеці | Адсутнічаюць | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
honorary doctorate of the National University of San Marcos[d] liberator of Venezuela[d] (14 кастрычніка 1813) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімон нарадзіўся 24 ліпеня 1783 года ў шляхетнай крэольскай сям’і Хуана Вінцэнта Балівара, які быў басконскага паходжання. Род Балівараў паходзіў з мястэчка Ла-Пуэбла-дэ-Балівар у Біскаі, у Іспаніі, які знаходзіўся тады ў акрузе Маркіна, а з пачаткам каланіяльнага жыцця сям’я прыняла найактыўны ўдзел у жыцці Венесуэлы. Хлопчык рана пазбавіўся бацькоў. На выхаванне і фарміраванне светапогляду Балівара вялікі ўплыў зрабіў яго настаўнік і старэйшы сябар, бачны асветнік Сімон Радрыгес. Юнацтва Балівар правёў у Еўропе, вандраваўшы ў 1799—1806 гадах у Іспаніі, Францыі, Італіі), дзе рана ажаніўся, але неўзабаве аўдавеў. 15 жніўня 1805 года на ўзгорку Монтэ-Сакра ў Рыме, у прысутнасці Радрыгеса, ён пакляўся змагацца за вызваленне Паўднёвай Амерыкі ад каланіяльнага прыгнёту.
Сімон Балівар прыняў актыўны ўдзел у звяржэнні іспанскага панавання ў Венесуэле ў красавіку 1810 года і абвяшчэнні яе незалежнай рэспублікай у 1811 годзе. Пасля разгрому апошняй іспанскім войскам, у 1812 годзе абгрунтаваўся ў Новай Гранадзе, дзе напісаў «Маніфест з Картахены», а ў пачатку 1813 года вярнуўся на радзіму. У жніўні 1813 года яго войскі занялі Каракас; была створана 2-я Венесуэльская рэспубліка на чале з Баліварам. Аднак, не вырашыўшыся правесці рэформы накіраваныя на інтарэсы народных нізоў, ён не здолеў заручыцца іх падтрымкай і ў 1814 годзе атрымаў паражэнне. Вымушаны шукаць прытулак на Ямайцы, у верасні 1815 года апублікаваў там адкрыты ліст, дзе выказваў упэўненасць у хуткім вызваленні іспанскай Амерыкі.
Усвядоміўшы нарэшце неабходнасць вызвалення рабоў і вырашэння іншых сацыяльных праблем, Балівар пераканаў прэзідэнта Гаіці Петыёна на аказанне паўстанцам ваеннай дапамогі і ў снежні 1816 года высадзіўся на ўзбярэжжы Венесуэлы. Скасаванне рабства ў 1816 годзе і выдадзены ў 1817 годзе дэкрэт аб надзяленні салдат вызваленчай арміі зямлёй дазволілі яму пашырыць сацыяльную базу. Услед за паспяховымі дзеяннямі ў Венесуэле яго войскі ў 1819 годзе вызвалілі Новую Гранаду. У снежні 1819 года ён быў абраны прэзідэнтам абвешчанай Нацыянальным кангрэсам у Ангастуры (зараз Сьюдад-Балівар) рэспублікі Калумбіі, куды ўвайшлі Венесуэла і Новая Гранада. У 1822 годзе калумбійцы выгналі іспанскія войскі з правінцыі Кіта (зараз Эквадор), якая далучылася да Вялікай Калумбіі.
Імкнучыся да аб’яднання іспанамоўных-амерыканскіх дзяржаў, Балівар склікаў у Панаме кангрэс іх прадстаўнікоў у 1826 годзе, але не дамогся поспеху. Пасля сканчэння вызваленчай вайны ў процівагу яго цэнтраліскай палітыцы ў рэгіёне ўзмацніліся сепаратыскія тэндэнцыі. У выніку выступленняў Балівар пазбавіўся ўлады ў Перу і Балівіі ў 1827—1830 гадах. У пачатку 1830 года ён сышоў у адстаўку і неўзабаве памёр каля калумбійскага горада Санта-Марта 17 снежня 1830 года. Перад смерцю Балівар адмовіўся ад сваіх зямель, дамоў і нават дзяржаўнай пенсіі і цэлыя дні праводзіў, сузіраючы з акна жывапісныя пейзажы мясцовых «снежных гор» — Сьера-Невады[4].
Вядома, што пасвячэнне ў масонства Балівар прайшоў у Іспаніі, у Кадысе. З 1807 года ён быў членам Шатландскага Статута. У 1824 годзе ў Перу заснаваў ложу «Парадак і Свабода» № 2[5].
17 снежня 1830 года ва ўзросце сарака сямі гадоў, Сімон Балівар памёр пасля хваробы на сухоты ў Кінта-дэ-Сан-Педра-Алехандрына ў горадзе Санта-Марта, які сёння размяшчаецца ў Калумбіі. Перад смерцю, Балівар папрасіў свайго ад’ютанта генерала Даніэля Фларэнсіа О’Ліры спаліць яго захавалы архіў твораў, лістоў і прамоў. Аднак О’Ліры не здзейсніў апошняе пажаданне Сімона і захаваў гэтыя працы, забяспечваючы гісторыкаў велізарнай колькасцю інфармацыі пра ліберальную філасофію Балівара, яго думкі, а таксама падрабязнасці яго асабістага жыцця, як яго доўгі раман з Мануэлай Саэнс. Незадоўга да сваёй смерці ў 1856 годзе Саэнс дапоўніла гэту калекцыю, дадаўшы ў архіў сваі лісты ад Балівара[6].
У Лацінскай Амерыцы імя Балівара вельмі папулярнае. Яно сустракаецца ў назвах дзяржавы Балівія, правінцый, гарадоў, вуліц, грашовых адзінак (балівіяна — Балівія, балівар — Венесуэла). Сімону Балівару прысвечаны біяграфічныя нарысы, мастацкія творы, гістарычныя працы, а таксама шматлікія помнікі. Наймацнейшы футбольны клуб Балівіі носіць назву «Балівар». З 1822 года вернай сяброўкай і спадарожніцай жыцця Балівара, нягледзячы на ўсе метамарфозы яго лёсу, была ўраджэнка гораду Кіта крэолка Мануела Саенс. Паводле неафіцыйных дадзеных, Сімон Балівар перамог у 472 бітвах.
Балівар з’яўляецца галоўным героем у рамане калумбійскага пісьменніка Габрыэля Гарсіі Маркеса «Генерал у сваім лабірынце», дзе падзеі развіваюцца ў апошні год жыцця генерала. Біяграфіі Балівара напісалі Эміль Людвіг і ўкраінскі класік Іван Франко.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.