Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Каардынацыйная Рада па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу, якая першапачаткова называлася «Каардынацыйная Рада па забеспячэнні трансферу ўлады», — недзяржаўны палітычны і грамадзянскі орган на тэрыторыі Беларусі. Рада створаная з даручэння Святланы Ціханоўскай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.[1]
Каардынацыйная рада | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | палітычная арганізацыя[d], калегіяльнасць[d] і прадстаўнічая дэмакратыя[d] |
Афіцыйныя мовы | беларуская, руская і англійская |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 18 жніўня 2020 |
Узнагароды |
прэмія імя Сахарава (кастрычнік 2020) |
rada.vision/by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала Каардынацыйную раду экстрэмісцкім фарміраваннем. Паводле беларускага заканадаўства, членам экстрэмісцкіх фарміраванняў пагражае пазбаўленне волі[2]. Раней, у 2021—2022 гадах, беларускія суды прызнавалі інтэрнэт-рэсурсы Рады экстрэмісцкімі матэрыяламі[3].
У склад Рады першапачаткова ўвайшлі каля 70 чалавек. 19 жніўня абраны Прэзідыум з сямі чалавек:
Асноўны склад:
Да лютага 2023 года скончыўся этап рэфармавання складу Каардынацыйнай рады. З гэтага часу Каардынацыйная рада пачала складацца з 22 старых членаў, 73 новых дэлегатак і дэлегатаў ад грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў.
28 мая 2024 года былі абвешчаны папярэднія вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання. Выбары праводзіліся з 25 па 27 мая ў электронным фармаце з праверкай праз беларускі пашпарт. Прынялі ўдзел у галасаванні 6723 выбаршчыкі[4]. Балатаваліся 12 спісаў, 1 спіс быў выключаны да пачатку выбараў[5].
26 кастрычніка 2020 года Каардынацыйная рада ўхваліла прынцыпы дзейнасці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якое ўзначаліў Павел Латушка. Заяўленыя мэты: забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[6].
З моманту стварэння Каардынацыйнай рады і абрання Прэзідыума іх сябры падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў Беларусі. 20 жніўня 2020 года Генеральная пракуратура па факце стварэння і дзейнасці КР узбудзіла крымінальную справу па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), у рамках якой адбываліся выклікі на допыты як членаў Прэзідыума, так і іншых членаў рады. 25 жніўня 2020 года Канстытуцыйны суд Беларусі выказаў меркаванне аб тым, што стварэнне Каардынацыйнай рады з’яўлялася «антыканстытуцыйным»[7].
У снежні 2020 года Генеральная пракуратура распачала крымінальныя справы ў дачыненні Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, г. зн. здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 1 ст. 361-1 Крымінальнага кодэксу.
6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі, Павел Латушка атрымаў 18 гадоў зняволення, а Марыі Мароз, Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму прызначылі па 12 гадоў[8].
Падчас выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальныя справы на ўсіх, хто вырашыў удзельнічаць у выбарах. У сваёй заяве Камітэт зрабіў асобны акцэнт на тым, што ўдзельнікі выбараў маюць аб’екты нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі.[9]
У кастрычніку 2020 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў беларускую апазіцыю, прадстаўленую ў тым ліку Каардынацыйнай радай, прэміяй «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[10]. У спісе лаўрэатаў: Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч[11].
У канцы жніўня 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што Рада «ціха ператварылася з органа „па забеспячэнні трансферу ўлады“ (мэту абвясціла Святлана Ціханоўская 14 жніўня, і гэта гучала цягам некалькіх дзён) у орган для „арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу“ — гэткае грувасткае і цьмянае мэтавызначэнне з’явілася на сайце КР у апошняй дэкадзе жніўня»[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.