Алана Тадэгэ Гебрэмарыям (нар. 7 сакавіка 1997, Мінск) — беларуская грамадская актывістка.

Хуткія факты Алана Гебрэмарыям, Род дзейнасці ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзілася 7 сакавіка 1997 года ў Мінску.

З адзнакай скончыла фізіка-матэматычны клас гімназіі № 61 г. Мінска. Скончыла БДМУ па спецыяльнасці «Стаматалогія», падчас навучання займалася навуковай дзейнасцю. З 2018 года займаецца грамадскай дзейнасцю, кіравала Задзіночаннем беларускіх студэнтаў, каардынавала праекты. Менеджарка па працы з партнёрамі праекта UNI, ментарка на адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідарства»[1]. Актывістка «Моладзевага блока»[2]. Вылучалася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года па Грушаўскай акрузе № 98 (Мінск) ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Моладзевага блоку[1][3].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткіх разгону пратэстаў і катаванняў затрыманых увайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і забеспячэнні трансферу ўлады. У кастрычніку Святлана Ціханоўская прызначыла Алану Гебрэмарыям сваёй прадстаўніцай па справах моладзі і студэнтаў[2].

12 лістапада 2020 года ў кватэрах Аланы Гебрэмарыям і шэрагу іншых актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў адбыліся ператрусы, іх затрымалі і завезлі ў КДБ Беларусі[4]. Знаходзілася ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК Беларусі)[5].

Сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, 18 лістапада 2020 года была прызнана палітычнай зняволенай[6]. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Катарына Барлі  (укр.), дэпутатка Еўрапейскага парламента[7][8].

16 сакавіка 2021 года Следчым камітэтам Алане Гебрэмарыям і іншым фігурантам справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ былі прад’яўлены першыя абвінавачванні[9]. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска разам з іншымі фігурантамі справы асудзіў яе на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі[10]. Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года і ўцякла з Беларусі.

Зноскі

  1. Гебрэмарыям Алана Тадэгэ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
  2. Ціханоўская прызначыла прадстаўніцу па справах моладзі і студэнтаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2022. Праверана 12 лістапада 2020.
  3. Член Координационного совета Алана Гебремариам стала подозреваемой по уголовному делу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 лістапада 2020.
  4. Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  5. Katarina Barley and Thomas Waitz take over godparenthood for the students Alana Gebremariam and Ksenia Syramalot (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights  (ням.) (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.