Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суд Савецкага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Савецкага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Францыска Скарыны, 6Б. Да 7 чэрвеня 2021[2] года размяшчаўся ў будынку па Лагойскім тракце, 3.
Суд Савецкага раёна г. Мінска | |
---|---|
Від | раённы суд |
Інстанцыя | суд першай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Савецкі раён Мінска |
Склад | прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь |
Тэрмін службы | 5 гадоў |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Вераніка Святаславаўна Абрамовіч |
Уступіў на пасаду | 27 лютага 2018 |
Зала пасяджэнняў | |
Адрас | 220076, г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 6Б |
Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].
Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].
Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.