Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ) — партыя сацыял-дэмакратычнага кірунку. Створана 2 сакавіка 1991 года. Працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Цэнтральная рада. БСДГ заяўляла, што яна з’яўляецца левацэнтрысцкай партыяй парламенцкага тыпу, якая лічыць прыярытэтнымі кірункамі сваёй дзейнасці прапаганду і абарону агульначалавечых каштоўнасцей, ідэалаў сацыял-дэмакратыі, сацыяльную абарону чалавеку працы. Мэта яе дзейнасці — пабудова незалежнай дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай беларускай дзяржавы як раўнапраўнага суб’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці. Філіі і суполкі БСДГ дзейнічаюць ва ўсіх абласных цэнтрах і многіх гарадах Беларусі. БСДГ знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада | |
---|---|
Лідар | Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань |
Дата заснавання | 1991; адноўлена 1998 |
Штаб-кватэра | 220013, Мінск, вул. Кульман, 4 |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя |
Сайт | hramada.by |
21 мая 1991 года партыя прайшла рэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 090). 9 сакавіка 1995 года партыя прайшла перарэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 012).
15 лютага 1998 года прайшоў Устаноўчы з’езд партыі. 27 мая 1998 года партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (рэгістрацыйнае пасведчанне № 042).
У пачатку мая 1999 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
30 жніўня 1999 года партыя прайшла перарэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 007). З 1998 года Анатоль Астапенка — намеснік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ).
У БСДГ аж сямёра намеснікаў старшыні — Анатоль Астапенка, Валерый Арцішэўскі, Сяргей Бураў, Георгій Гацкевич, Святлана Губейка, Ірына Палядава і Арцём Старых. У цэнтральным савеце партыі вядомыя літаратары Сяргей Законнікаў і Анатоль Вярцінскі. У складзе арганізацыі вядомыя рэгіянальныя актывісты — Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч з Гродна, Міхаіл Булавацкі з Магілёва.
Адмаўляючыся ад удзелу ў чарговым палітычным спектаклі (парламенцкія выбары—2016), партыя БСДГ заяўляе аб сваёй рашучасці дамагацца сапраўдных выбараў у парламент і аб’яўляе аб рашэнні правесці 12 верасня 2016 года ў Мінску масавую пратэстную акцыю з іх патрабаваннем Станіслаў Шушкевіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада |
У лістападзе 2018 года Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ змяніў бізнесмен Сяргей Чэрачэнь, былы член Камуністычнай партыі Беларусі[1].
12 студзеня 2020 года на пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэнне пра вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2].
Створаны адмысловы інтэрнэт-сайт, які змяшчае перадвыбарчую праграму, інфармацыю аб зборы подпісаў і апошнія навіны выбарчага штаба кандыдата ад партыі — https://cherechen.by/.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.