From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Канстанцінаўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Мінск[3]) — беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца[4], даследчыца беларускай літаратуры[5].
Ганна Севярынец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1975[1][2][…] (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Канстанцін Паўлавіч Севярынец |
Маці | Таццяна Севярынец[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | выкладчык, журналістка, пісьменніца, настаўніца, філолаг, літаратурная крытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.
Працавала ў школах і гімназіях Менску, некаторы час - у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Была прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019»[6]. Улетку 2020 года ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[7]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце беларускай службы «Радыё Свабода»[8], у якасці рэакцыі на ваяўнічыя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадваў расстрэлы тысячы чалавек у Андыжане, калі былы ўзбекскі прэзідэнт Іслам Карымаў падавіў там путч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.