Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Іванавіч Губарэвіч (нар. 23 лютага 1978, Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, старшыня Руху «За Свабоду», каардынатар Кадравага рэзерву[1].
Юрый Іванавіч Губарэвіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 23 лютага 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
hubarevich.by |
Бацькі — інжынеры-будаўнікі[2].
У 1996—1998 гадах адзін з арганізатараў Маладога Фронту, член яго Цэнтральнага савета. У 1998—1999 гадах выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць». У 1999—2000 гадах рэгіянальны каардынатар Моладзевага інфармацыйнага цэнтра[3].
У 2000 годзе скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці інжынер-электрык. У 2003 годзе атрымаў дыплом магістра дзяржаўнага кіравання ў Львоўскім рэгіянальным інстытуце дзяржаўнага кіравання Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны[3].
Вярнуўся ў Белаазёрск. Разам з іншымі актывістамі на мясцовыя выбары 2003 года яны вылучылі на большасць акруг кандыдатаў і выйгралі. Дэмакраты атрымалі большасць, а Юрый Губарэвіч, як лідар гэтай групы, з’яўляўся намеснікам старшыні Белаазёрскага гарсавета ў сакавіку-снежні 2003 года. Пасля давыбараў быў пазбаўлены пасады. Да 2007 года дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2003—2004 гадах рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс».
У 2003—2008 гадах старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. У 2004—2005 гадах дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Палард». У 2004 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 2006 года намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва „Еўрапейская хваля“». У 2006 годзе давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага абласнога штаба адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад АДС Аляксандра Мілінкевіча[3].
У 2007—2009 гадах намеснік старшыні Партыі БНФ. У 2007 абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2008 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
У 2012 годзе абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду», у кастрычніку 2016 года — старшынёй Руху «За Свабоду»[4]. У 2016 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108 г. Мінска.
У 2017 годзе прыняў актыўны ўдзел у «Маршах недармаедаў» у Мінску (17 лютага) і Маладзечне (10 сакавіка). Пасля акцыі ў Маладзечне жорстка затрыманы і 11 сакавіка асуджаны на 15 сутак арышту па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянаванага марша «Я не дармаед»[5]. У 2018 годзе балатаваўся на мясцовых выбарах у Мінскі гарадскі савет, на адным з участкаў перамог праўладнага кандыдата[6], але не атрымаў агульнай перамогі.
Браў удзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020. Яго каманда, выкарыстоўваючы легальную магчымасць, праводзіла пікеты дзеля таго, каб казаць пра небяспеку выбараў у абстаноўцы распаўсюджання каранавіруса — як для здароўя грамадзян, так і для іх правоў як выбаршчыкаў[7]. Адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве[8].
Жыве ў Мінску на вуліцы Чарнышэўскага.
Жанаты, мае дзвюх дачок[3]. Жонка працуе ў ІТ-кампаніі праектным менеджарам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.