From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух «За Свабоду» — аб’яднанне грамадзян Беларусі для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў.
Рух «За свабоду» | |
---|---|
Абрэвіятура | РЗС |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | Мінск, Ленінскі раён, Партызанскі прасп., д. 23а |
Юрыдычны статус | грамадскае аб’яднанне |
Мэта | абарона правоў і свабод чалавека |
Тып арганізацыі | праваабаронча-асветніцкае |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Юрый Губарэвіч |
1-я намесніца | Галіна Скараход |
Намеснікі | Юрый Меляшкевіч, Кірыл Стаселька |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 25 сакавіка 2006 (18 гадоў таму) |
Колькасць валанцёраў | 1500 (2009 г.) |
Асноўныя асобы | Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Сілкоў, Віктар Янчурэвіч[2] |
Кіроўны орган | Рада |
Папярэднік | Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі |
pyx.by/bel |
Рух «За Свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам. Запіс першых актывістаў адбыўся на мінскіх вуліцах 25 сакавіка 2006 года падчас адзначэння Дня Волі.
У 2007 годзе Рух «За Свабоду» актыўна падтрымаў барацьбу беларускіх вернікаў за свабоду веравызнання, быў ініцыятарам стварэння Рады Еўрапейскай інтэграцыі. У 2008 годзе Рух ініцыяваў кампаніі супраць пабудовы АЭС у Беларусі, «За Свабодныя выбары».
Рух падтрымлівае грамадзянскія кампаніі па абароне правоў чалавека ў Мінску і рэгіёнах, а таксама выдавецкія, асветніцкія ініцыятывы. Як заяўляў на online-канферэнцыі «Радыё Свабода»[3] лідар Руху «За Свабоду», колькасць актыўных прыхільнікаў Руху складае паўтары тысячы чалавек. У 2018 годзе іх налічвалася каля 700, але ніхто з іх не быў прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў або мясцовых саветах Беларусі[4].
Стратэгічнымі мэтамі Руху «За Свабоду» з’яўляюцца свабодныя выбары ў Беларусі, абарона незалежнасці, давядзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў, з канчатковай мэтай інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Кіраўніцтва выступае за пакрокавую стратэгію дыялогу Беларусі і Еўропы, і супраць палітыкі ўзмацнення залежнасці Беларусі ад Расіі.
З вясны 2007 года Рух «За Свабоду» спрабаваў легалізавацца. Чатыры разы[5] праводзіліся ўстаноўчыя канферэнцыі ГА Рух «За Свабоду» і перадаваліся ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі. Улады па розных прычынах адказвалі адмовай. Міністэрства юстыцыі Беларусі толькі з чацвёртага разу зарэгістравала рух «За Свабоду» як «праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне». Рэгістрацыйнае пасведчанне было атрымана 17 снежня 2008.
У маі 2020 г. была афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Юрася Губарэвіча ў прэзідэнты.
14 ліпеня 2021 года ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус, пасля чаго Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь апячатаў памяшканне. 19 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне прыпыніць на 1 месяц дзейнасць арганізацыі[6].
19 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі прыняў рашэнне аб пазбаўленні рэгістрацыі руху «За свабоду»[7]. Падставай стала другое папярэджанне, вынесенае арганізацыі цягам года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.