Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першы выпадак захворвання каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Беларусі афіцыйна пацверджаны 28 лютага 2020 года.
Створаны сайт для інфармавання аб стане спраў па барацьбе з вірусам і рэкамендацыямі для насельніцтва. 26 красавіка Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла больш за 10 000 выпадкаў заражэння.
Дата | Тэстаў праведзена | Новых заражэнняў | Агулам заражэнняў | Выпісана | Памерлі |
---|---|---|---|---|---|
27.02.2020 | 1 | 1 | 0 | 0 | |
03.03.2020 | 3 | 4 | 0 | 0 | |
04.03.2020[1] | 2 | 6 | 0 | 0 | |
07.03.2020 | 0 | 6 | 1 | 0 | |
10.03.2020[2] | 3 | 9 | 3 | 0 | |
11.03.2020[3] | 3 | 12 | 3 | 0 | |
12.03.2020[4] | 9 | 21 | 3 | 0 | |
13.03.2020[5] | 6 | 27 | 3 | 0 | |
16.03.2020[6] | 9 | 36 | 3 | 0 | |
17.03.2020 | 0 | 36 | 3 | 0 | |
18.03.2020[7] | 15 | 51 | 5 | 0 | |
20.03.2020[8] | 18 | 69 | 15 | 0 | |
21.03.2020[9] | 7 | 76 | 15 | 0 | |
23.03.2020[10] | 5 | 81 | 22 | 0 | |
23.03.2020[11] | 5 | 81 | 22 | 0 | |
25.03.2020[12] | 5 | 86 | 29 | 0 | |
27.03.2020[13] | 8 | 94 | 32 | 0 | |
30.03.2020[14] | 58 | 152 | 47 | 0 | |
02.04.2020 | 152 | 300 | 42 | 4 | |
03.04.2020 | 47 | 351 | 42 | 8 | |
04.04.2020 | 89 | 440 | 41 | 8 | |
05.04.2020 | 122 | 562 | 52 | 8 | |
06.04.2020 | 138 | 700 | 53 | 13 | |
07.04.2020 | 161 | 861 | 54 | 13 | |
08.04.2020 | 205 | 1066 | 77 | 13 | |
09.04.2020 | 420 | 1486 | 139 | 16 | |
10.04.2020 | 495 | 1981 | 169 | 19 | |
11.04.2020 | 245 | 2226 | 172 | 23 | |
12.04.2020 | >64000 | 352 | 2578 | 203 | 26 |
13.04.2020 | ~68000 | 341 | 2919 | 203 | 29 |
14.04.2020 | 71875 | 362 | 3281 | 203 | 33 |
15.04.2020 | 76198 | 447 | 3728 | 203 | 36 |
16.04.2020 | 81246 | 476 | 4204 | 203 | 40 |
17.04.2020 | 86813 | 575 | 4779 | 342 | 42 |
18.04.2020 | 92709 | 518 | 5297 | 458 | 45 |
19.04.2020 | 98231 | 510 | 5807 | 494 | 47 |
20.04.2020 | 102556 | 457 | 6264 | 514 | 51 |
21.04.2020 | 108545 | 459 | 6723 | 577 | 55 |
22.04.2020 | 114955 | 558 | 7281 | 769 | 58 |
23.04.2020 | 122543 | 741 | 8022 | 938 | 60 |
24.04.2020 | 130824 | 751 | 8773 | 1120 | 63 |
25.04.2020 | 139295 | 817 | 9590 | 1573 | 67 |
26.04.2020 | 147525 | 873 | 10463 | 1695 | 72 |
27.04.2020 | 153845 | 826 | 11289 | 1740 | 75 |
28.04.2020 | 161028 | 919 | 12208 | 1993 | 79 |
29.04.2020 | 168986 | 973 | 13181 | 2072 | 84 |
30.04.2020[15] | 176625 | 846 | 14027 | 2386 | 89 |
01.05.2020 | 186262 | 890 | 14917 | 2918 | 93 |
02.05.2020 | 195430 | 911 | 15828 | 3117 | 97 |
03.05.2020 | 204239 | 877 | 16705 | 3196 | 99 |
04.05.2020 | 211369 | 784 | 17489 | 3259 | 103 |
05.05.2020 | 211369 | 861 | 18350 | 3771 | 107 |
06.05.2020 | 220045 | 905 | 19255 | 4388 | 112 |
07.05.2020 | 229466 | 20168 | 5067 | 116 | |
08.05.2020 | 240146 | 21101 | 5484 | 121 | |
09.05.2020 | 251771 | 22052 | 6050 | 126 | |
10.05.2020 | 263543 | 22973 | 6406 | 131 | |
11.05.2020 | 274060 | 23906 | 6531 | 135 | |
12.05.2020 | 284445 | 24873 | 6974 | 142 | |
13.05.2020 | 296380 | 25825 | 7711 | 146 | |
14.05.2020 | 308156 | 26772 | 8168 | 151 | |
15.05.2020 | 321705 | 27730 | 8807 | 156 | |
16.05.2020 | 335057 | 28681 | 9498 | 160 | |
17.05.2020 | 350515 | 29650 | 9932 | 165 | |
18.05.2020 | 364319 | 30572 | 10130 | 171 |
28 лютага 2020 года Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пацвердзіла першы выпадак інфікавання ў краіне. 27 лютага тэст студэнта БНТУ з Ірана даў станоўчы вынік і ён быў змешчаны ў бальніцу ў Мінску. Ён прыбыў у Беларусь рэйсам з Баку 22 лютага 2020 года.
3 сакавіка 2020 года стала вядома пра чатырох хворых на каронавірус[16]. Станам на 4 сакавіка дыягназ пастаўлены 6 пацыентам. 10 сакавіка было заяўлена пра 9 выпадкаў каронавіруса ў краіне. 11 сакавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра тры новыя станоўчыя тэсты на COVID-19 у беларускіх грамадзян — жыхароў Мінска, Гродна і Гомеля. Такім чынам, у краіне на гэты дзень было 12 выпадкаў каронавіруса[17].
12 сакавіка Саветам міністраў прынята рашэнне пра абмежаванне ўсіх культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемствы з міжнародным удзелам да 6 красавіка[18].
Станам на 13 сакавіка, выяўлена 27 выпадкаў заражэння[19].
13 сакавіка Беларуская чыгунка часова прыпыніла курсіраванне цягнікоў у Чэхію, 14 сакавіка — Польшчу, Германію і Францыю, 15 сакавіка — Украіну, Латвію і Літву[20]. Таксама былі адменены авіярэйсы ў 25 краін[21].
Станам на 16 сакавіка, выяўлена 36 выпадкаў заражэння[6].
Па стане на 18 сакавіка выяўлены 51 выпадак заражэння[6], на 20 сакавіка — 69[22], на 21 сакавіка — 76[9].
Па стане на 23 сакавіка 2020 года выяўлена 81 выпадак заражэння. У Гомельскай вобласці хворых на два чалавекі (дыягназ у тым ліку пацверджаны ў жыхаркі Жыткавічаў), у Гродне — адзін чалавек, у Мінску — больш за 40, каля 30 — у Віцебску. 41 выпадак завазны, астатнія заразіліся ў краіне. Сярод тых, хто захварэў, адзін замежнік і 80 беларусаў. Сярэдні ўзрост пацыентаў — ад 15 гадоў да 49 гадоў. Самому старэйшаму 78 гадоў, самаму малодшаму — 3 гады (кантактаваў з мамай). Сярод медработнікаў заражаных кароаавірусам няма. Аднак ёсць медработнікі на каранціне, бо былі ў кантакце з пацыентамі, у якіх вірус пацвердзіўся[11].
На 25 сакавіка 2020 года выяўлена 86 выпадкаў заражэння. Праведзена каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаныя ці рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў. Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў.[23]
На 27 сакавіка выяўлены 91 выпадак заражэння. Праведзена каля 24 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 62 пацыентаў[13].
На 30 сакавіка выяўлена 152 выпадкаў заражэння. Праведзена больш за 30 тыс. тэстаў на COVID-19. Выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 47 пацыентаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 105 пацыентаў[14].
20 сакавіка 2020 года заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск) Віктар Дашкевіч і ягоная жонка Святлана, загадчыца тэатральнай трупы, адчулі сябе кепска, паднялася тэмпература. На наступны дзень іх паклалі ў лякарню. У мужчыны, які ўжо меў хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх, пацвердзілі COVID-19. Тыдзень ён знаходзіўся ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У ноч на 31 сакавіка памёр. Віктар Дашкевіч стаў першай ахвярай каранавірусу ў Беларусі[24] падчас пандэміі COVID-19 2019—2020 гадоў.
Па стане на 2 красавіка 2020 года выяўлена 304 выпадкі заражэння, 46 пацыентаў паправіліся, 4 памерлі[23].
21 красавіка на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з’явіўся спіс рэкамендацый Беларусі па выніках місіі незалежных экспертаў, якія ацэньвалі, як у краіне змагаюцца з каранавірусам. Было адзначана, што ўспышка COVID-19 у Беларусі перайшла ў фазу кантактнай перадачы на ўзроўні супольнасці. СААЗ рэкамендуе адкласці ўсе масавыя мерапрыемствы — спартыўныя, рэлігійныя, культурныя, а таксама перавесці школы і ўніверсітэты на дыстанцыйнае навучанне[25]
26 красавіка Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла больш за 10 000 выпадкаў заражэння. Гэтая колькасць расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Па стане на 28 красавіка каранавірус выявілі ў 12208 чалавек у Беларусі. У заяве з гэтай нагоды Прадстаўніцтва ААН у Беларусі звярнула ўвагу на неабходнасць неадкладных і маштабных мер па ўзмацненні жорсткасці фізічнага дыстанцыявання[26][27].
Пад канец красавіка кожны дзень у Беларусі выяўлялася больш новых выпадкаў заражэння COVID-19 на 1 мільён насельніцтва, чым у суседзяў. Паводле дадзеных, якія прадастаўляюцца Міністэрствам аховы здароўя, у краіне назіраецца ўстойлівы рост колькасці новых выпадкаў COVID-19 на працягу ўжо чатырох з паловай тыдняў. Пры гэтым тэмп прыросту новых выпадкаў у Беларусі з’яўляецца адным з самых высокіх у Еўрапейскім рэгіёне. Эпідэмія ў Беларусі перайшла ў фазу мясцовай трансмісіі інфекцыі сярод насельніцтва. Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначыў, што намаганняў аднаго сектара аховы здароўя на гэтым этапе аказалася недастаткова для стрымлівання і запавольвання тэмпаў эпідэміі, і адна з галоўных прычын імклівага развіцця эпідэміі ў краіне — адсутнасць адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання[28][29].
У Мінску 9 мая правялі парад да Дня Перамогі, нягледзячы на каранавірус. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020) праз каранавірус не сталі пераносіць, а таксама адмовіліся рабіць дыстанцыйнымі[30].
18 мая ў Беларусі колькасць хворых на каранавірус перавысіла 30 тысяч чалавек. Да 29 мая ў Беларусі было зарэгістравана звыш 40 тысяч чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. З пачатку чэрвеня рост колькасці захворванняў памяншаецца, выздаравелых становіцца болей, чым захварэлых.
4 чэрвеня Польшча адправіла вялікую партыю гуманітарнай дапамогі ў Беларусь для барацьбы з пандэміяй. 47 грузавікоў з грузам у 300 тон лекаў, тэстаў на каронавірус, рэспіратараў, абарончых масак, шчыткоў, халатаў і апаратаў ШВЛ 5 чэрвеня перасеклі польска-беларускую мяжу ў кантрольна-прапускным пункце «Брузгі». Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы[31].
На раніцу 9 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 50 265 алавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзены 644 160 тэстаў[32]. Да 25 чэрвеня ў Беларусі зарэгістраваны 60 382 выпадкаў COVID-19[33]. Станам на гэты дзень ад COVID-19 вылечаны і выпісаны 41 448 пацыентаў[34].
Па словах Сцяпана Пуцілы, незалежнага беларускага журналіста і кіраўніка інтэрнэт-СМІ «NEXTA», урад сфальсіфікаваў афіцыйныя дадзеныя аб распаўсюджванні захворвання на COVID-19 у Беларусі і апублікаваў значна заніжаныя лічбы. 11 мая 2020 года са спасылкай на атрыманыя дакументы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пуціла прыйшоў да высновы, што штодзённы прырост у колькасці больш за тысячу выпадкаў COVID-19 быў дасягнуты «пару дзён таму», а агульная колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі склала 26348, пры гэтым 166 пацыентам з COVID-19 патрабавалася штучная вентыляцыя лёгкіх. Паводле звестак «NEXTA», фактычны штодзённы прырост выпадкаў заражэння на COVID-19 у перыяд з 8 па 11 мая быў наступным:[35]
8 мая - +1251 9 мая - +1271 10 мая - +1183 11 мая - +1242
13 мая 2020 года «NEXTA» паведаміла пра 27717 выпадкаў захворвання на COVID-19 і штодзённы прырост у 1369 выпадкаў[35][36].
Паводле статыстыкі, прадстаўленай падчас вебінара Беларускага таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў 22 мая 2020 года, у красавіку 2020 года смяротнасць сярод пацыентаў з аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі COVID-19 толькі ў Мінску склала 27%, альбо 117 пацыентаў у абсалютнай колькасці, што супярэчыла афіцыйным звесткам Міністэрства аховы здароўя ад 1 мая пра агульную колькасць (г.зн. у Беларусі ў цэлым) у 93 смерці пацыентаў з COVID-19. У дадатковым афіцыйным тлумачэнні Міністэрства аховы здароўя было адзначана, што ўзровень смяротнасці, прадстаўлены падчас вебінара, адлюстроўвае дадзеныя па ўсіх пацыентах «пульманалагічнага профілю» і ўключае як пацверджаныя смерці пацыентаў з COVID-19, так і смерці пацыентаў з «іншымі этыялогіямі пнеўманіі», што супярэчыць слайдам прэзентацыі вебінара, у якіх згадваюцца выключна пацыенты з COVID-19. Пасля агалоскі ў СМІ запіс вебінара быў выдалены з «YouTube»[37][38].
Паводле дадзеных супрацоўнікаў аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі 1-й мінскай клінічнай бальніцы, у некаторыя дні там былі рэгістрыравалася па 3–4 смерці верагодна станоўчых пацыентаў на каронавірус, у той час як афіцыйная штодзённая статыстыка смерцяў за гэтыя дні не перавышала 5 выпадкаў у цэлым па Беларусі[39].
Згодна з заўвагаю Лідзіі Ярмошынай ад 22 ліпеня 2020 года са спасылкай на дадзеныя Міністэрства аховы здароўя, на той момант каля 41000 чалавек былі альбо шпіталізаваны, альбо праходзілі амбулаторнае лячэнне ад COVID-19, альбо знаходзіліся ў стане кантакту першага ўзроўню з вышэйназванымі, што супярэчыла афіцыйнай статыстыцы, якая паказвала агульную колькасць у 6947 актыўных спраў. У дадатковым тлумачэнні Міністэрства аховы здароўя было адзначана, што названая колькасць прадстаўляе колькасць людзей, якія падпадаюць пад «усе віды медыцынскага назірання», уключаючы актыўныя выпадкі COVID-19, кантакты першага і другога ўзроўняў і асоб, якія знаходзяцца ў карантыне. Тым не менш у адпаведнасці з уласнымі рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, кантакты другога ўзроўню былі вызвалены ад патрабаванняў самакаранціну і не падлягалі назіранню[40].
Статыстычны аналіз афіцыйных штодзённых лічбаў заражэння на COVID-19 дазволіў выказаць здагадку пра наяўнасць штучнага абмежавання на агалошванне не больш чым 1000 выпадкаў у дзень[41].
Паводле дадзеных статыстычнага аддзела ААН наконт штомесячнай колькасці смерцяў у Беларусі ў красавіку–чэрвені 2020 года[42], агульная колькасць смерцяў перавысіла сярэднюю лічбу за апошнія 5 гадоў прыблізна на 5500, у той час як сярэдняя лічба за студзень–красавік не паказала прыкметнай розніцы з папярэднімі гадамі. Паводле «Нашай Нівы», падобныя статыстычныя анамаліі ніколі не назіраліся з пачатку працы статыстычнага аддзела ААН у 1980 годзе і маглі б адлюстроўваць фактычную статыстыку смерцяў ад COVID-19 у Беларусі[43].
У інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь » 7 верасня 2020 года Аляксандр Мрочак, кардыёлаг і акадэмік Акадэміі навук Беларусі, выказаў здагадку, што смерці ад COVID-19 у Беларусі ў афіцыйнай статыстыцы смяротнасці былі прадстаўлены як смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў: «Сардэчна-сасудзістыя захворванні складаюць 58% статыстыкі смяротнасці ў Беларусі, што значна перавышае падобныя паказчыкі ў суседніх краінах. Мая прапанова, і ў мяне ёсць пэўныя факты, якія пацвярджаюць гэта, [...] заключаецца ў тым, што дыягназ атэрасклератычнай хваробы сэрца [пісаўся ў пасведчанні аб смерці] без уліку таго, што пацыент памірае ад дыхальнай недастатковасці, выкліканай інфекцыяй COVID-19». Па словах Мрочака, Уладзімір Каранік, былы міністр аховы здароўя, нясе персанальную адказнасць за фальсіфікацыю[44].
9 лістапада 2020 года ў інтэрв’ю «БелТА» намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка адзначыў, што, паводле папярэдніх звестак, у 15–20% жыхароў Беларусі выпрацаваўся калектыўны імунітэт супраць COVID-19, што супярэчыла афіцыйнай справаздачы Міністэрства аховы здароўя ад 9 лістапада, якая паказала ўсяго 108000 пацверджаных выпадкаў[45].
Згодна са статыстыкай смяротнасці, апублікаванай Магілёўскім ЗАГСам, у студзені–лістападзе 2020 года агульная колькасць смерцяў за 11 месяцаў (4375) перавысіла агульную колькасць смерцяў за ўвесь папярэдні год на 609, у той час як магілёўская статыстыка смяротнасці на працягу папярэдніх 5 гадоў не ведала падобных скокаў смярцей і заставалася на адзнацы каля 3800 чалавек штогод. Лічбы таксама паказалі, што ў лістападзе 2020 года ў Магілёве было амаль удвая больш смерцяў, чым у лістападзе 2019 года. Пасля агалоскі ў СМІ статыстыка была выдалена з сайта ЗАГСа[46][47].
Ускосныя разлікі, вырабленыя па афіцыйных дадзеных Белстата (паказчыкі «раздробны таваразварот на душу насельніцтва» і «раздробны таваразварот»), дазваляюць выказаць здагадку, што сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2020 год паменшылася на 47,8 тыс. чалавек. Пры скарачэнні сярэднегадавой колькасці насельніцтва за 2018 год на 14,7 тыс. чалавек і за 2019 год – на 17,8 тыс. чалавек залішняя смяротнасць за 2020 год магла скласці каля 30 тыс. чалавек[48].
24 сакавіка 2021 года Аляксей Знаткевіч з Радыё Свабода апублікаваў артыкул, падставай якога стала апытанне некалькі лекараў, у якім прыводзяцца доказы на фальсіфікацыю статыстыкі да 7 разоў. Напрыклад, за 2020 год у Бабруйску і Бабруйскім раёне афіцыйна зарэгістравалі 16309 выпадкаў захворвання на COVID-19. Гэта 6998 заражэнняў на 100 тысяч жыхароў. Хваробу перанесла каля 7% насельніцтва раёну, у той час сярэднерэспубліканскія лічбы Белстата за той жа перыяд сведчаць, што толькі каля 2% насельніцтва Беларусі хварэла на COVID-19. Ад 28 лютага 2020 да 28 лютага 2021 года ў Бабруйску і раёне памерлі больш за 360 чалавек. Калі экстрапаліраваць гэтыя лічбы на ўсю краіну, дык агулам памерлых мелася б быць каля 16000, у той час як станам на 28 лютага 2021 года Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што ад COVID-19 памерлі 1976 чалавек. Апытаны доктар 1-й лякарні Мінску таксама паведаміў пра дзіўныя суадносіны памерлых: «Толькі ў нашай лякарні ў ковідных аддзяленнях штодня паміралі 3–5 чалавек, менавіта ад COVID-19. Пры гэтым афіцыйна ў той час паведамлялі пра 7, 8 ці 9 памерлых ад каранавірусу па ўсёй краіне». Таксама, па словах аднаго з лекараў з паліклінік Мінску, медыкаў абмяжоўвалі ў колькасці тэстаў: з 30–40 пацыентаў, што ўрач аглядаў за дзень, звычайна палова выклікала падазрэнне на COVID-19, але можна было накіроўваць тэсціраваць максімум 10; з тых 5–7 чалавек, што доктар пасылаў штодзень, практычна ва ўсіх хвароба пацвярджалася. Ён жа дадаў, што ў часы, калі афіцыйна абвяшчалася пра 7–8 памерлых за дзень па ўсёй краіне, яго калегі з мінскіх лякарняў казалі яму пра 3–5 памерлых у кожнай. Міністэрства аховы здароўя каментарый з нагоды артыкула не дало[49].
Паводле статыстыкі мінскіх ЗАГСаў і ўстаноў аховы здароўя за 2020 год, доступ да якой атрымала «Медиазона», у сталіцы за год ад хваробы павінна было памерці значна больш людзей, чым паведамляла Міністэрства аховы здароўя, так як у цэлым нябожчыкаў было на 5000 больш (альбо на 29%), чым у сярэднім за папярэднія пяць год. Ва ўнутранай дакументацыі было зафіксавана больш за 101000 ўпершыню зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 у Мінску за перыяд з 5 ліпеня па 29 лістапада, у той час як афіцыйная статыстыка за той жа перыяд адлюстравала толькі 88753 пацверджаных выпадкаў COVID-19 па ўсёй краіне. Паводле дадзеных «Медиазоны», статыстыка смерцяў ЗАГСаў паказала, што ў снежні 2020 года ў Мінску ў сярэднім штодня рэгістравалася каля 15 смерцяў ад COVID-19, а на 17 снежня прыйшоўся пік у 27 смерцяў, у той час як афіцыйна было паведамлена толькі пра дзевяць смерцяў у гэты дзень. Узроставае размеркаванне смерцяў, зарэгістраваных у Мінску, паказала, што ў 2020 годзе ў параўнанні з папярэднімі гадамі смяротнасць людзей ва ўзросце 60–69 і звыш 70 гадоў павялічылася на 30,45% і 27,7% адпаведна[50][51].
6 мая 2021 года эксперты Інстытута паказальнікаў і ацэнкі здароўя ў сваім дакладзе прыйшлі да высновы, што «смяротнасць ад COVID-19 ў свеце можа быць удвая вышэйшай за афіцыйныя лічбы, у Беларусі разрыў гіганцкі». На іх думку, у Беларусі каэфіцыент смяротнасці складае 459,6 на 100 тысяч чалавек — гэта адзін з найвышэйшых паказнікаў у свеце[52].
Паводле дадзеных базы МУС Беларусі, доступ да якой атрымалі кіберпартызаны, залішняя смяротнасць з сакавіка 2020 года па сакавік 2021 года склала 32 тысячы чалавек, у той час як за гэты ж перыяд Міністэрства аховы здароўя паведаміла толькі пра 2247 памерлых праз COVID-19, што ў 14 раз ніжэй[53]. Высокую верагоднаць заніжэння лічбаў прыкладна ў гэтай жа прапорцыі пацвердзілі Дзмітры Кобак з Цюбінгенскага ўніверсітэта і Андрэй Елісееў з Цэнтра «EAST», да якіх звярнулася «Настоящее время», у той час як абодва міністэрства праігнаравалі запыты тэлеканала пракаментаваць інфармацыю[53].
30 красавіка 2020 года галоўны ўрач Віцебскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Сяргей Лазар быў вызвалены з пасады неўзабаве пасля публікацыі інтэрв’ю «TUT.BY», дзе ён раскрытыкаваў контрпандэмічныя меры, прынятыя ўрадам, і адзначыў недахоп медыцынскіх сродкаў аховы[54][55], тым не менш, паводле словаў прэс-сакратара Міністэрства аховы здароўя Юліі Барадун, звальненне Сяргея Лазара не было звязана з публікацыяй[55].
25 сакавіка 2020 года Сяргей Сацук, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты «Ежедневжик» («ej.by»), быў арыштаваны па абвінавачванні ў атрыманні хабару праз тры дні пасля публікацыі яго артыкула з крытыкай рэакцыі беларускага ўрада на пандэмію COVID-19[56].
11 мая 2020 года два актывісты «Моладзевага блоку» былі асуджаныя на 5 і 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць правядзення штогадовага парада да Дня Перамогі 9 мая на фоне пандэміі. У гэты ж дзень у будынку суда быў затрыманы яшчэ адзін актывіст «Моладзевага блоку», які чакаў пачатку працэсу над яго паплечнікамі[57].
На фоне няшчыльных антыпандэмічных мер, прынятых дзяржавай, з лета 2020 года Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь спыніў прадстаўленне сезонных статыстычных дадзеных па смяротнасці[58]. Да 2021 года ён выпускаў штогадовыя справаздачы з рознымі статыстычнымі дадзенымі, уключаючы статыстыку па смяротнасці[58]. Справаздача за 2020 год была апублікаваная ў красавіку 2021 года, але без статыстыкі па смяротнасці, у той час як дадатковы бюлетэнь пра натуральны рух насельніцтва таксама не быў выпушчаны[59]. На запыты Еўрапейскага радыё для Беларусі ў красавіку і маі 2021 года ўрадавая ўстанова адмовілася назваць прычыну апушчэння такой інфармацыі[58][59]. Паводле «Новага Часу» і Еўрапейскага радыё для Беларусі, гэта было зроблена проста для таго, каб выключыць магчымасць падлічыць колькасць смерцяў у сувязі з захворваннем на COVID-19[59][60].
Падчас пратэстаў у Беларусі (2020–2021) года вызваленыя пратэстоўцы паведамлялі пра выпадкі наўмыснага заражэння COVID-19 і наступнай адмовы ў медыцынскай дапамозе супрацоўнікамі беларускіх турмаў[61].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.