Remove ads
беларускі медык і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Сцяпанавіч Каранік (нар. 8 студзеня 1973, Гродна) — беларускі медык і дзяржаўны дзеяч. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года)
Уладзімір Сцяпанавіч Каранік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Нараджэнне |
8 студзеня 1973[1] (51 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[1] (2006) | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 8 студзеня 1973 года ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (раней — Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава). З’яўляўся ўрачом-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай онкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 года займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[2].
22 жніўня 2020 года прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[3].
17 снежня 2020 года Караніка ўнеслі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[5]. 18 лютага 2021 года Каранік трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[6], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыі[7].
У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць Караніка[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.