Дака
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́ка (бенг.: ঢাকা) — сталіца і найбуйнейшы горад Бангладэш. Размешчаны ў дэльце Ганга, на левым беразе Бурыганга. Дака была сталіцай Бенгаліі ў 1608—1717 гадах, сталіца Бангладэш з 1971 года. Насельніцтва горада — 11 872 119 жыхароў (2011) [1].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў VII стагоддзі. Назва горада паходзіць па адной версіі, ад імя індуісцкай багіні ўрадлівасці Дургі, па іншай, ад назвы трапічнага дрэва, якое дае каштоўную смалу.
Дака размешчана на беразе ракі Бурхі-Ганга, каля зліцця рэк Падмы і Мегхны. З'яўляецца рачным портам у дэльце Ганга і Брахмапутры, а таксама цэнтрам воднага турызму.
Узнікненне паселішча на тэрыторыі, якую цяпер займае Дака, адносіцца да VII стагоддзя. Тэрыторыя горада знаходзілася пад уладай будыйскага царства Камарупа і імперыі Пала, перш чым перайшла пад кантроль індуісцкай дынастыі Сена ў IX стагоддзі[2]. Назва горада, магчыма, з'явілася ў выніку заснавання храма багіні Дхакешвары царом Балал Сенай у XII стагоддзі[3]. Дака і яе наваколлі ў гэты перыяд вызначаліся як Бенгала. Сам горад складаўся з некалькіх рынкаў, такіх як кірмаш Лакшмі, кірмаш Шанкхары, Кумартулі і інш. Пасля дынастыі Сена ў Дацы паслядоўна кіравалі цюркскія і пуштунскія губернатары Дэлійскага султаната, перш чым яна ўвайшла ў Імперыю Вялікіх Маголаў у 1608 годзе[4]. Развіццё паселішча, у тым ліку за кошт павелічэння жыллёвага будаўніцтва, прывяло да значнага росту насельніцтва, у выніку чаго горад быў абвешчаны сталіцай (раджмахал) Бенгаліі ў перыяд кіравання Вялікіх Маголаў у 1608 годзе[5][6]. Магольскі субадар Іслам-хан быў першым кіраўніком горада[7]. Хан даў імя гораду «Джахангір Нагар» (জাহাঙ্গীর নগর;Горад Джахангіра) у гонар імператара Вялікіх Маголаў Джахангіра, аднак гэта імя было прыбрана з назвы неўзабаве пасля смерці Джахангіра. Асноўнае павелічэнне горада мела месца падчас кіравання Шайста-хана[6][8]. Горад меў плошчу 19 на 13 кіламетраў (12 на 8 міль), з насельніцтвам каля аднаго мільёна чалавек[9].
Брытанская Ост-Індская кампанія ў 1765 годзе атрымала права збіраць падаткі (права дзівані), а ў 1793 годзе ўзяла на сябе кіраванне горадам, калі бенгальскія навабы былі вымушаны адмовіцца ад сваёй улады над Бенгаліяй, Біхарам і Арысай. Такім чынам, горад перайшоў пад поўны брытанскі кантроль. Насельніцтва горада рэзка скарацілася ў гэты перыяд[10], у той час як размешчаная побач Калькута развівалася. Неўзабаве Дака таксама стала развівацца. Сучасная сістэма водазабеспячэння была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1874 годзе, а электразабеспячэнне з'явілася ў 1878 годзе[11][12]. Побач з горадам з'явіўся кантонмент Дака, які служыў ваеннай базай для брытанскіх і бенгальскіх салдатаў[13].
У 1905 годзе ў выніку няўдалага першага падзелу Бенгаліі Дака была абвешчана сталіцай зноў створанай дзяржавы Усходняя Бенгалія, але ўжо ў 1911 годзе Бенгалія зноў аб'ядналася[6]. У 1947 годзе пасля падзелу Брытанскай Індыі Дкка стала сталіцай Усходняга Пакістана. Пасля гэтага паміж абшчынамі горада сталі адбывацца сутыкненні. Большая частка індускага насельніцтва горада адправілася ў Індыю, у той час як у Даку прыехала мноства мусульман. У горадзе, які з'яўляўся цэнтрам рэгіянальнай палітыкі пачасціліся забастоўкі і акты гвалту[6]. Прызнанне урду адзінай афіцыйнай мовай Пакістана прывяло да маштабных акцый пратэсту. У выніку прыгнечання дэманстрацыі ў падтрымку бенгальскай мовы паліцыяй было застрэлена некалькі студэнтаў[14]. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў, Дака заставалася цэнтрам палітычнай дзейнасці, узмацняліся патрабаванні аўтаноміі для бенгальскага насельніцтва[15].
У 1970 годзе разбуральны цыклон Бхола паразіў большую частку рэгіёна, у выніку чаго загінулі каля паўмільёна чалавек[16]. Больш паловы горада было затоплена[17]. З-за недастатковых высілкаў улад, накіраваных на праўхіленне наступстваў цыклона, а таксама праз этнічную дыскрымінацыю грамадская незадаволенасць стала ўзрастаць. 7 сакавіка 1971 года бенгладэшскі палітык Муджыбур Рахман арганізаваў нацыяналістычны мітынг на іпадроме Рамна[6][14]. У выніку 26 сакавіка была абвешчана незалежнасць Бангладэш[14]. У адказ на гэта пакістанская армія пачала ваенную аперацыю па ўсталяванні кантролю над Усходнім Пакістанам, у выніку чаго было забіта мноства мірных бангладэшцаў[18]. У канфлікт умяшалася Індыя і 16 снежня ў выніку пасля яе перамогі ў вайне Бангладэш здабыў незалежнасць[19]. У Дацы, якая стала сталіцай краіны, пачаўся значны рост насельніцтва, туды пераязджалі шматлікія рабочыя з сельскай мясцовасці[20]. Рост гандлю і прамысловасці, а таксама насельніцтва горада стварыла дадатковыя праблемы для інфраструктуры і сферы паслуг[21]. За пашырэннем межаў горада рушыў услед будаўнічы бум.
Дака з'яўляецца горадам з гарачым, душным і вільготным трапічным кліматам. Па класіфікацыі Дака мае трапічны вільготны і сухі клімат. Праз горад праходзяць мусоны. Сярэднгегадавая тэмпература 28 °С і вагаецца ад 20 °C у студзені і да 32 °C у маі[22]. Амаль 80 % сярэднегадовай колькасці ападкаў ад 1854 мм выпадаюць у перыяд з мая па верасень[22]. Павелічэнне забруджвання паветра і вады, якія вынікаюць з аўтамабільных коркаў і прамысловых выкідаў - гэта сур'ёзная праблема, якае ўплывае на грамадскае здароўе і якасць жыцця ў горадзе[23]. Водныя аб'екты і балоты вакол Дакі могуць быць знішчаны, паколькі на іх месцы будуюць шматпавярховыя дамы і іншыя аб'екты нерухомасці. Звязаная з забруджваннем навакольнага асяроддзя, эрозія натуральных месцаў рассялення пагражае знішчыць большую частку рэгіянальнай біяфаўны[23].
Клімат Дакі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 29 | 33 | 38 | 38 | 38 | 39 | 37 | 37 | 35 | 34 | 32 | 30 | 39 |
Сярэдні максімум, °C | 24 | 26 | 30 | 31 | 31 | 31 | 30 | 31 | 30 | 30 | 28 | 25 | 29 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 19 | 22 | 26 | 28 | 28 | 28 | 28 | 29 | 28 | 27 | 24 | 20 | 26 |
Сярэдні мінімум, °C | 14 | 17 | 22 | 25 | 26 | 27 | 27 | 27 | 26 | 25 | 20 | 16 | 22 |
Абсалютны мінімум, °C | 9 | 9 | 14 | 18 | 21 | 22 | 24 | 23 | 21 | 18 | 12 | 10 | 9 |
Норма ападкаў, мм | 0 | 20 | 50 | 110 | 260 | 350 | 390 | 310 | 250 | 160 | 30 | 0 | 1 970 |
Крыніца: Weatherbase |
Насельніцтва горада ў яго адміністрацыйных межах складае каля 7 млн чалавек, насельніцтва разрослай агламерацыі — каля 12,8 млн чалавек (на 2008 год). Штогадовы рост насельніцтва — каля 4,2 % (адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод гарадоў Азіі), тлумачыцца велізарным прытокам мігрантаў з сельскіх раёнаў краіны. Паводле даных часопіса Far Eastern Economic Review, да 2025 годзе насельніцтва горада можа дасягнуць 25 млн чалавек.
Узровень пісьменнасці насельніцтва — 68,3 %. Каля 90 % вызнаюць іслам, другі па распаўсюджанасці — індуізм (9 %). 1 % прыпадае на хрысціян і будыстаў, доля якіх прыкладна роўная. Абсалютная большасць насельніцтва гаворыць на бенгальскай мове, з прычыны мігрантаў з усіх канцоў Бангладэш, бенгальская мова тут з вялікімі рэгіянальнымі варыяцыямі, уключаючы сіялхецкі і чытагонгскі дыялекты. У сферы бізнесу распаўсюджана англійская мова, маецца досыць вялікая дыяспара, якая размаўляе на урду (па афіцыйных дадзеных каля 40 тыс. чалавек, насамрэч, хутчэй за ўсё больш).
У горадзе размешчана большая частка прамысловасці краіны, прадстаўленая вытворчасцю джутавага валакна, баваўнянай, металаапрацоўчай, харчовы і іншымі галінамі. Маецца вытворчасць мусліну. Рэгіён, у якім размешчана Дака, спецыялізуецца на гадоўлі джуту і рысу.
Па даных на 2009 год ВУП Дакі склаў 85 млрд долараў ЗША, штогадовы рост ВУП складае 6,2 %. Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва складае 1350 долараў у год. Тым не менш, каля 34 % гаспадарак пражываюць за мяжой беднаты, значная частка выжывае на 5 долараў на дзень. Узровень беспрацоўя застаецца высокім — каля 19 %.
Важнай часткай грамадскага транспарта Дакі з'яўляюцца веларыкшы і матарыкшы, штодня на працу выходзіць каля 400 тыс. рыкшаў. Тым не менш, толькі каля 85 тыс. рыкшаў маюць ліцэнзію на гэты від дзейнасці. Веларыкшы забаронены ў многіх частках горада, бо служаць прычынай моцных дарожных затораў. Аўтобусны парк абслугоўваецца дзяржаўнай кампаніяй Bangladesh Road Transport Corporation (BRTC), а таксама прыватнымі аператарамі.
Дака — важны транспартны вузел, які злучае многія часткі краіны і суседнія рэгіёны Індыі. Порт Дакі — адзін з найбуйнейшых рачных портаў у свеце, злучае горад з унутранымі абласцямі краіны ўздоўж ракі Бурыганга і іншых рукавоў дэльты Ганга.
Аэрапорт Дакі (Shahjalal International Airport) — самы буйны і самы загружаны ў краіне, размешчаны ў 15 км ад цэнтра горада. На гэты аэрапорт прыпадае да 52 % усіх міжнародных і ўнутраных рэйсаў Бангладэш.
У Дацы размешчана 52 універсітэта, найстарэйшы з іх — Dhaka College, які таксама з'яўляецца адной з найстарэйшых навучальных устаноў Брытанскай Індыі, быў заснаваны ў 1840 годзе. Тут размешчаны найбуйнейшы ўніверсітэт Бангладэш — Універсітэт Дакі, дзе навучаюцца больш 30 тыс. студэнтаў. Іншыя важныя выбітныя навучальныя ўстановы Дакі ўключаюць: Jahangirnagar University, Bangladesh University of Engineering and Technology (BUET), The Dhaka Medical College, Sir Salimullah Medical College і інш.
У Дацы выдаюцца найбуйнейшыя і найстарэйшыя газеты краіны, сярод іх: Daily Ittefaq, Daily Azad, Manabzamin, Daily Janakantha, Daily Prothom Alo, Amar Deshі інш. Асноўныя англамоўныя газеты ўключаюць The Daily Star, The Independent, New Age і The Financial Express.
У Дацы размешчана штаб-кватэра бангладэшскага дзяржаўнага тэлебачання BTV. Прыватныя каналы, якія базуюцца ў горадзе, ўключаюць Bangla Vision, RTV, ATN Bangla, Channel I, NTV, Ekushey Television, Banglavision. Дзяржаўная радыёстанцыя Bangladesh Betar і такія прыватныя радыёстанцыі як Radio Foorti, Radio Today, Radio Amar і іншыя таксама маюць свае штаб-кватэры ў Дацы.
Крыкет і футбол — самыя папулярныя віды спорту [24] . У моладзевых камандах гуляюць выхаванцы школ, каледжаў і прыватныя асобы. Mohammedan Sporting Club і Abahani Krira Chakra з'яўляюцца двума з самых вядомых футбольных каманд, якія падтрымліваюць жорсткую канкурэнтную барацьбу [25].
Дака праводзіла першы афіцыйны турнір па крыкеце, падчас якога Пакістан ў 1954 годзе гуляў супраць Індыі [26]. Нацыянальны стадыён Bangabandhu National Stadium раней быў галоўным стадыёнам Індыі для ўнутраных і міжнародных спаборніцтваў па крыкеце, але цяпер на ім праводзяцца выключна футбольныя матчы [27] . У 2011 ў Індыі, Шры—Ланцы і Бангладэш быў праведзены X Чэмпіянат свету па крыкеце (14 краін-удзельніц, золата дасталася камандзе Індыі), шэсць матчаў якога было згуляна ў Дацы і два — у Чытагонгу (другім па велічыні (4 мільёны жыхароў) горадзе Бангладэш) [28]. У Дацы знаходзіцца бангладэшскі Спартыўны савет, які адказвае за садзейнічанне ў правядзенні спартыўных мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Дака таксама мае стадыёны, якія ў асноўным выкарыстоўваецца для ўнутраных спаборніцтваў — такія, як Sher — e — Bangla Mirpur Stadium (у Mirpur) і Dhanmondi Cricket Stadium а таксама Outer Stadium Ground [29] . Універсітэт Дакі праводзіць мноства турніраў паміж ВНУ горада [30].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.