Джут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джут

Джут (Corchorus) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Джут

Corchorus trilocularis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corchorus L., 1753

Сінонімы
  • Nettoa Baill.
  • Oceanopapaver Guillaumin
  • Rhizanota Lour. ex Gomes

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21512
NCBI  93758
GRIN  g:2918
IPNI  39404-1
Закрыць

Батанічнае апісанне

Кусты, паўкусты, шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, цэласнае. Кветкі дробныя, двухполыя. Плод — рабрыстая каробачка.

Распаўсюджанне

Налічваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных раёнах Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Аўстраліі. Аднагадовыя віды джута — караткаплодны і даўгаплодны — валакністыя расліны вышынёю да 3 м; вырошчваюцца ў Індыі, Бангладэш, Індакітаі, Сярэдняй Азіі.

Выкарыстанне

Даюць трывалае валакно, якое ідзе на выраб тэхнічных і іншых тканін, дываноў, вяровак і інш. Лісце і маладыя парасткі спажываюцца як агародніна.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.