From Wikipedia, the free encyclopedia
Шкала́ Бо́фарта — умоўная шкала, якая служыць для ацэнкі сілы ветру ў балах па яго ўздзеянні на наземныя прадметы або па хваляванні на моры.
Шкала была распрацавана англійскім контр-адміралам Ф. Бофартам (англ.: Sir Francis Beaufort, FRS, FRO, FRGS) ў 1805 (1806[1]) годзе і спачатку выкарыстоўвалася толькі ім. У 1874 годзе Пастаянны камітэт Першага метэралагічнага кангрэса прыняў шкалу Бофарта з мэтай выкарыстання ў сусветнай практыцы. Шкала ў наступныя гады неаднаразова мянялася і ўдакладнялася. У 1963[1] годзе Сусветная метэаралагічная арганізацыя прыняла шкалу ў яе сучасным выглядзе.
За нуль шкалы Бофарта прынята хуткасць ветру 0—0,2 м/с, адпавядаючая штылю. Хуткасць ветру вызначаецца на вышыні 10 м над адкрытай роўнай паверхняй.
Балы Бофарта | Славеснае вызначэнне сілы ветру | Сярэдняя скорасць ветру, м/с | Сярэдняя скорасць ветру, км/г | Сярэдняя скорасць ветру, вузлоў | Характарыстыка ветру | Выява | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
на сушы | на мора | ||||||
0 | Штыль | 0—0,2 | < 1 | 0—1 | Бязветранасць. Дым падымаецца вертыкальна, лісце дрэў нерухомае | Люстраное гладкае мора | |
1 | Ціхі | 0,3—1,5 | 1—5 | 1—3 | Кірунак ветру заўважны па адхіленні дыму, але не па флюгеры | Рабізна, пены на грабянях хваль няма. Вышыня хваль да 0,1 м | |
2 | Лёгкі | 1,6—3,3 | 6—11 | 4—6 | Рух ветру адчуваецца на твары, шапоча лісце на дрэвах, адхіляецца флюгер | Кароткія хвалі максімальнай вышынёй да 0,3 м, грабяні не перакульваюцца і падаюцца шклопадобнымі | |
3 | Слабы | 3,4—5,4 | 12—19 | 7—10 | Лісце і тонкія галінкі дрэў пастаянна гайдаюцца, вецер развейвае лёгкія сцягі | Кароткія, добра выяўленыя хвалі. Грабяні, перакульваючыся, утвараюць шклопадобную пену. Зрэдку ўтвараюцца маленькія баранчыкі. Сярэдняя вышыня хваль 0,6 м, максімальная каля 0,9 м. | |
4 | Умераны | 5,5—7,9 | 20—28 | 11—16 | Вецер падымае пыл і паперкі, гайдаюцца тонкія галіны дрэў | Хвалі падоўжаныя, баранчыкі бачныя ў многіх месцах. Максімальная вышыня хваль да 1,5 м | |
5 | Свежы | 8,0—10,7 | 29—38 | 17—21 | Гайдаюцца тонкія ствалы дрэў, рух ветру адчуваецца рукой | Доўгія, але не буйныя хвалі, максімальная вышыня хваль 2,5 м, сярэдняя — 2 м. Паўсюль бачныя белыя баранчыкі (у асобных выпадках утвараюцца пырскі) | |
6 | Моцны | 10,8—13,8 | 39—48 | 22—27 | Пампуюцца тоўстыя галіны дрэў, гудуць тэлеграфныя правады | Пачынаюць з’яўляцца буйныя хвалі. Белыя пеністыя грабяні займаюць вялікую плошчу, верагодныя пырскі. Максімальная вышыня хваль — да 4 м, сярэдняя — 3 м | |
7 | Вялікі | 13,9—17,1 | 50—61 | 28—33 | Гайдаюцца ствалы дрэў, цяжка ісці супраць ветру. | Хвалі нагрувашчваюцца, грабяні хваль зрываюцца, пена кладзецца палосамі па ветры. Максімальная вышыня хваль да 5,5 м | |
8 | Вельмі вялікі | 17,2—20,7 | 62—74 | 34—40 | Ламаюцца галіны дрэў, вельмі цяжка ісці супраць ветру | Сярэдне доўгія хвалі. Па краях грабянёў пачынаюць узлятаць пырскі. Палосы пены кладуцца радамі па кірунку ветру. Максімальная вышыня хваль да 7,5 м, сярэдняя — 5,5 м | |
9 | Шторм | 20,8—24,4 | 75—88 | 41—47 | Невялікія пашкоджанні, вецер зрывае дахоўку. | Высокія хвалі (максімальная вышыня — 10 м, сярэдняя — 7 м). Пена шырокімі шчыльнымі палосамі кладзецца па ветры. Грабяні хваль пачынаюць перакульвацца і рассыпацца ў пырскі, якія пагаршаюць бачнасць | |
10 | Моцны шторм | 24,5—28,4 | 89—102 | 48—55 | Разбураюцца пабудовы, дрэвы вырываюцца з каранямі | Вельмі высокія хвалі (максімальная вышыня — 12,5 м, сярэдняя — 9 м) з доўгімі загнутымі грабянямі. Пена выдзімаецца ветрам вялікімі камякамі ў выглядзе густых белых палос. Паверхня мора белая ад пены. Дрэнная бачнасць. Моцны грукат хваляў. | |
11 | Люты шторм | 28,5—32,6 | 103—117 | 56—63 | Вялікія разбурэнні на значнай плошчы. Назіраецца вельмі рэдка. | Надзвычай высокія хвалі (максімальная вышыня — да 16 м, сярэдняя — 11,5 м). Судны невялікага і сярэдняга памеру часам не відаць. Мора ўсё пакрыта доўгімі белымі камякамі пены, якія размяшчаюцца па ветры. Краі хваль паўсюль здзімаюцца ў пену. Бачнасць дрэнная. | |
12 | Ураган | 33 | 118 | 64 | На сушы разбурэнні, як у люты шторм. Выпадак вельмі рэдкі. | Вельмі дрэнная бачнасць. Паветра напоўнены пенай і пырскамі. Усё мора пакрыта палосамі пены | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.