горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Білгарад-Дністроўскі (укр.: Білгород-Дністровський) — горад у Адэскай вобласці Украіны, на Днястроўскім лімане. Адміністрацыйны цэнтр Білгарад-Дністроўскага раёна. Знаходзіцца за 18 км ад Чорнага мора, за 100 км ад Адэсы. Чыгуначная станцыя. Порт.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ЮНЕСКА занесла Белгарад у спіс найстарэйшых гарадоў Еўропы, што мелі бесперапыннае існаванне — побач з Рымам, Афінамі і Іерусалімам.
Век Белгараду-Днястроўскага складае каля 2500 гадоў. Горад шмат разоў змяняў назву (Ціра, Альба, Аспракастрон, Акчакерман, Чатаця-Албэ, Манкастра, Акерман), апошняе перайменаванне адбылося пасля далучэння паўднёвай Бесарабіі да СССР (1940).
У IX ст. плямёны ўлічаў і тыверцаў стварылі тут эканамічны, палітычны і гандлёвы цэнтр — Белгарад. З XIII ст. уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У XIV ст. яго захапілі генуэзцы і перайменавалі ў Манкастра (Маўракастра).
У выніку бітвы на Сініх Водах (1362) перайшоў да пляменніка Альгерда князь Юрый Карыятавіч, які вёў актыўную барацьбу супраць татарскіх уладароў.
У XV ст. вядомы пад назвай Чататаальба (Белая фартэцыя) перайшоў да Малдаўскага княства. У 1484 горад захапіла Турцыя, перайменаваўшы яго 1503 у Акерман (Белы камень). У XVI—XVIII стагоддзях быў сталіцай Белгарадскай Арды. Паводле Бухарэсцкай мірнага дагавора 1812, якім скончылася расійска-турэцкая вайна, Акерман увайшоў у склад Расійскай імперыі.
З 1991 у складзе незалежнай Украіны.
У 1421[3] на месцы цяперашняга прадмесця Белгараду-Днястроўскага (на супрацьлеглым ад цэнтру горада беразе Днястра) вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў умацаванае горадзішча, якое атрымала назву Чорны Горад.[4]
Фартыфікацыя згадваецца ў спісе замкаў, складзеным пасля яго смерці ў 1430.[5]
Білгарад-Дністроўскі мае шэраг цікавых турыстычных аб'ектаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.