Бітва на Сініх Водах — баявое сутыкненне паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і аб’яднаным войскам Крымскай, Перакопскай і Ямбалукскай ордаў у 1362 годзе на рацэ Сінія Воды. Важны эпізод у наступленні ВКЛ на падпарадкаваныя татарамі землі паўднёва-заходняй Русі.

Хуткія факты Бітва на Сініх Водах, Дата ...
Бітва на Сініх Водах
Асноўны канфлікт: Войны Залатой Арды з Вялікім Княствам Літоўскім
Дата 1362
Месца Сінюха (зараз Украіна)
Вынік Перамога Вялікага Княства Літоўскага
Праціўнікі
 Вялікае Княства Літоўскае Залатая Арда
Камандуючыя
Альгерд Кутлубуга, Хаджы-бей, Дэмір-бей
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
    Закрыць

    Лакалізацыя

    Бітва адбылася, відаць, над ракой Снівада[1], левым прытокам Паўднёвага Буга, паміж вёскамі Уланіў, Вароніўці, Лозна, Пуставійты і Чэрнятынці на тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай Вінніцкай вобласці[2].

    Таксама існуе прывязка месца бітвы да ракі Сінюхі (Кіраваградская вобласць)[3].

    Перадгісторыя

    Вялікі князь літоўскі Альгерд хадзіў у карны паход на тых семярых ханаў падольскіх татараў — сваіх саюзнікаў у канфлікце з Польшчай, якія ў 1356 годзе ўзялі бок польскага караля Казіміра. У 1362 годзе ён, выкарыстаўшы паляпшэнне адносін з Польшчай і крыжакамі, выступіў супраць ардынскага панавання ў міжрэччы Дняпра і Дуная. Яго войска было сабрана ў Вялікім Княстве Літоўскім, папоўнена на Валыні і Кіеўшчыне. Восенню Альгерд з войскам рушыў з Кіева на заходняе Падолле.

    Ход бітвы

    Войска татар, якое ўзначалілі князі Кутлубуг, Качубей (Качыбей, Хачыбей) і Дзімітр — «отчычы і дзедзічы Падольскай зямлі», падзялялася на 3 часткі. Альгерд свае 6 палкоў паставіў y лінію глыбокай абароны ў некалькі радоў, што не давала магчымасці варожай конніцы зайсці ў тыл. Лёгка адбіўшы націск татар, войскі Альгерда нанеслі ўдары ў цэнтры фронту і па флангах. Пасля нядоўгага бою супраціўленне татар было зламана і яны ратаваліся ўцёкамі. У час пагоні быў захоплены абоз ардынцаў. Асабліва вызначыліся ў бітве ратнікі з Новагародка, якімі камандавалі князі Карыятавічы.

    Вынікі

    Гэтая перамога аддала Альгерду ўсё Падолле, а ў стратэгічным выніку — і Кіеўшчыну. На Падоллі пасля бітвы былі заснаваныя гарады Смотрыч, Бакота, Камянец-Падольскі, Вінніца, Сакалінцы, Скала.

    Альгерд, разбіўшы татараў на Сініх Водах, авалодаў невялікім паселішчам Хмельнік. Яно знаходзілася за шэсць кіламетраў ад Чорнага Шляха, якім рухаліся татарскія орды на захад, і было варотамі на Падолле з поўначы. Гэта перамога Альгерда фактычна аднавіла пасля 120 гадоў валадарства татара-манголаў свабоду праваслаўнай Кіеўскай Русі, гэта значыць цяперашняй Украіны, і тым самым паклала пачатак складанню своеасаблівай заходнерускай культуры, якая потым стала культурай украінцаў.

    Зноскі

    1. Прыток Паўднёвага Буга, цячэ на паграніччы Валыні, Кіеўшчыны і Падолля. Паводле думкі В. Б. Антановіча і М. С. Грушэўскага.
    2. Паводле думкі Ф. М. Шабульдо  (укр.).

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.