Баркалабава
аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Баркала́бава[1] (трансліт.: Barkalabava, руск.: Барколабово) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Дняпро. Уваходзіць у склад Холстаўскага сельсавета. Насельніцтва 461 чал. (2007). Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Быхава, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Барсукі (лінія Быхаў — Магілёў); на аўтамабільнай дарозе Магілёў — Быхаў. Рачная прыстань.
Аграгарадок
Баркалабава
| ||||||||||||||||||||||||
Нзва вёскі паходзіць ад імя ротмістра і старосты дзісенскага Баркулаба Корсака, уладальніка мясціны і заснавальніка паселішча.
Гэтую мясцовасць людзі засялілі яшчэ ў глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць выяўленыя археалагічныя помнікі. У 1564 годзе супольны ўладальнік маёнтка Буйнічы Баркулаб Корсак заснаваў тут замак. Да 1568 года ў ім збудавалі 2 царквы.
З XVI стагоддзя Баркулабава мела статус мястэчка і ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 1583 годзе ў якасці пасагу мясцовасць перайшла да князя Багдана Саламярэцкага, які ажаніўся з дачкой Корсака Эвай. У 1594 годзе тут збудавалі царкву Святога Юрыя.
У 1626 годзе сын Саламярэцкага Багдан з сястрой Аленай заснавалі ў Баркалабаве праваслаўны мужчынскі манастыр, на які ахвяравалі вёскі Сутокі і Махава. Манастыр стаў буйным праваслаўным цэнтрам. У ім, імаверна, ствараўся Баркулабаўскі летапіс.
Ад Саламярэцкага мястэчка перайшло да яго зяця Багдана Статкевіча, які заснаваў тут Свята-Узнясенскі жаночы манастыр. Пазней Баркалабава набыў князь А. Г. Палубінскі. У 1685 годзе мястэчка ў якасці пасагу атрымаў Ежы Станіслаў Сапега, які ажаніўся з дачкой Палубінскага Ізабелай. Пазней Баркалабава знаходзілася ва ўладанні іх сына Антонія, пляменніка Міхала Антонія, пляменнікаў апошняга Міхала Ксаверыя і Аляксандра Сапегаў. На 1758 год у мястэчку было 64 двары, бровар, саладоўня і маслабойня.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Баркалабава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні. На 1780 год у мястэчку было 69 двароў, 2 царквы, дом архірэя, 2 млыны. У канцы XVIII стагоддзя дзейнічала базыльянская школа.
У 1871 годзе фальварак Баркулабава набыў купец А. Рык. Пры манастыры дзейнічала школа, дзе навучалася 20 дзяўчынак (1884). Існаваў заезны двор (з 1886), працавалі медзеплавільнае, лесапільнае, 2 вінаробчыя прадпрыемствы. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, Баркалабава мела статус сяла і налічвала 93 двары, тут існавалі царква, царкоўнапрыходская школа, карчма, 7 крамаў; пры манастыры было 2 царквы. Непадалёк існавалі аднайменныя былі хутар (2 двары), фальварак (2 двары), сядзіба (2 двары, вадзяны млын, карчма). На 1909 год у сяле было 110 дамоў, у фальварку — 2 дамы, у жаночым манастыры — 11 двароў.
У Першую сусветную вайну ў лютым — лістападзе 1918 года мясціну займалі нямецкія войскі.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Баркалабава ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня яно апынулася ў складзе РСФСР. У 1924 годзе Баркалабава вярнулі БССР. На 1926 год тут было 149 двароў.
У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У пасляваенны час працаваў дзіцячы дом; у Баркалабаве збудавалі радыёвузел (1952), адбылася элекрыфікацыя. На 1970 год тут было 170 двароў, на 1982 год — 199, на 1990 год — 199, на 1995 год — 227, на 2007 год — 165.
Да 2013 года Баркалабава было цэнтрам Баркалабаўскага сельсавета, а пасля яго скасавання ўвайшло ў Холстаўскі сельсавет[2].
У Баркалабаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка.
Планавальная структура Баркалабава складаецца з 2 амаль паралельных вуліц, выцягнутых з поўначы на поўдзень, уздоўж Дняпра. Забудова драўляная, бессістэмная. Захаваліся мураваныя будынкі царквы і заезнага двара. Перпендыкулярна да асноўных ідуць невялікія вуліцы, забудаваныя мураванымі 1-павярховымі жылымі дамамі, якія ўтвараюць развітую сетку кварталаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.