былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Баркала́баўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Баркалабава.
Баркалабаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баркалабава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 917 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 11 населеных пунктаў[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Холстаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 917 чалавек[3], з іх 95,0 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Баркалабава, вёскі Бароўка, Барсукі, Дальняе Ляда, Залахвенне, Касічы, Ліпаўка, Рэкта, Сарочына і Хадуцічы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.