From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірга́[3] (Amelanchier) — род раслін трыбы Яблыневыя (Maleae) сямейства Ружавыя (Rosaceae), лістападны хмызняк ці невялікае дрэва.
Ірга | |||||||||||||||||
Ірга круглалістая (Amelanchier ovalis) — тыпавы від роду. Парастак, лісце і плады | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Amelanchier Medik., 1789 | |||||||||||||||||
|
Навуковая назва роду, Amelanchier, відаць, утворана ад правансальскага слова amelanche, якое «паказвае на мядовы смак пладоў»[4]. На думку М. М. Кадэна і Н. М. Цярэнцьевай, amelanchier (чытаецца амелянчыер) — гэта правансальская назва расліны, паходзіць ад amelanche — назвы пладоў аднаго з відаў роду (Amelanchier ovalis Medik.). Слову прыпісваецца кельцкае паходжанне[5].
Лісце простае, круглявае або авальнае, на хвосціках, дробна- ці буйназубчатыя па краі, зверху цёмна-зялёныя, знізу бледна-зялёныя, восенню жоўта-чырвоныя або цёмна-чырвоныя.
Кветкі шматлікія, белыя або крэмавыя, сабраныя ў шчыткападобныя пэндзлі на канцах парасткаў. Завязь ніжняя. Песцік адзін. Асабліва багатае квіценне і плоданашэнне бывае на верхавінных парастках мінулага года.
Плод — яблык, сінявата-чорны або чырванавата-фіялетавы, з шызым налётам, дыяметрам да 10 мм, ядомае, салодкае, у сярэдняй паласе Расіі спее ў ліпені — жніўні.
Плады ўтрымліваюць да 12 % цукараў, каля 1 % кіслот, 0,5 % дубільных рэчываў, каля 40 мг% аскарбінавай кіслаты, карацін, фарбавальныя рэчывы.
Вядома 19[6] відаў роду, якія растуць ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я: Паўночная Амерыка, Паўночная Афрыка, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Каўказ, Крым, Японія, і некалькі гібрыдных формаў.
Лёгка прыстасоўваючыся да ўмоў, шырока разыходзіцца па свеце, у тым ліку і ў Расіі. Нярэдка сустракаецца здзічэлым. Насенне распаўсюджваецца птушкамі.
На тэрыторыі Беларусі часцей за ўсё сустракаюцца ірга круглалістая (Amelanchier ovalis), ірга каласістая (Amelanchier spicata) і радзей ірга канадская (Amelanchier canadensis)[7].
У родзе Ирга больш 10 відаў[8]
Багатае квіценне, дэкаратыўныя плады, вытанчаная восеньская афарбоўка лісця, непатрабавальнасць да глеб, засухаўстойлівасць, скараплоднасць, хуткі рост, зімаўстойлівасць, штогадовае плоданашэнне — усё гэта робіць расліну вельмі прывабнай для садоўніка.
Лёгка пераносіць стрыжку, маючы 15-20 і больш роставых парасткаў.
У паўночных раёнах Расіі з'яўляецца адным з надзейных і цягавітых прышчэпаў для карлікавых груш і яблынь.
Плады ўжываюцца ў ежу свежымі, перапрацоўваюцца на варэнне, пасцілу, жэле, віно. Сухія плады — складовая частка кампотаў і кісялёў з сухафруктаў, якая надае ім прыгожую афарбоўку.
Мноства вітаміну Р дазваляе рэкамендаваць плады расліны і сокі з іх пажылым людзям для ўмацавання сценак сасудаў і павышэння іх эластычнасці, папярэджання інфаркту міякарда і варыкознага пашырэння вен. Плады — добры полівітаміны сродак, іх ужываюць для лячэння гіпа- і авітамінозаў. Яны нармалізуюць сон і ўмацоўвае арганізм. Ужыванне настойкі кветак нармалізуе працу сэрца і зніжае крывяны ціск. У народнай медыцыне сок выкарыстоўваецца для паласкання горла пры ангінах, запаленні паражніны рота, адвары кары і лісця — як звязальны і ахінальны сродак. Сок свежых пладоў валодае звязальнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца як лячэбны напой пры засмучэннях кішачніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.