Ірга́ каласістая[4] (Amelanchier spicata) — кветкавая расліна сямейства ружавых[5].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Куст або дрэўца вышынёй 3—6 м[5]. Расце ў Паўночным паўшар'і, інтрадукавана на Беларусі.
Лісце яйцападобнае, востразубчастае. Зацвітае ў маі, на 2—3 дні раней за іргу круглалістую. Кветкі з белымі або ярка-ружовымі пялёсткамі ў шчыльных прамастойных гронках. Плады (6—8 мм у дыяметры) выспяваюць прыкладна на тыдзень пазней, пурпурова-чорныя, з шызаватым адценнем, ядомыя, па смаку напамінаюць плады іргі круглалістай[5].
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя». Паводле сайта tpl, гл спасылку ў картцы расліны
Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Ирга круглолистная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 56-58. — 200 с. — 130 000 экз.
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.