From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыдрых Казімір Медыкус (ням.: Friedrich Kasimir Medikus[4] або ням.: Friedrich Casimir Medicus[4][5][6], 6 студзеня 1736 — 15 ліпеня 1808) — нямецкі батанік[6] і ўрач[6], дырэктар батанічнага саду ў Мангейме[6].
Фрыдрых Казімір Медыкус | |
---|---|
ням.: Friedrich Kasimir Medikus | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1736[1] |
Месца нараджэння | Грумбах, Глан, Свяшчэнная Рымская імперыя |
Дата смерці | 15 ліпеня 1808[2] (72 гады) |
Месца смерці | Майнц, Рэйнскі саюз |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | куратар, батанік, выкладчык універсітэта, урач, натураліст |
Навуковая сфера | батаніка, медыцына |
Месца працы | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Medik.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Раней выкарыстоўвалася таксама скарачэнне Medic.
|
Фрыдрых Казімір Медыкус нарадзіўся 6 студзеня 1736 года ў нямецкай камуне Грумбах, Глан, размешчанай на зямлі Рэйнланд-Пфальц[5].
Вучыўся ён у Цюбінгене, Страсбургу і Гайдэльбергу. Працаваў урачом у Мангейме. У 1761 годзе Фрыдрых Казімір Медыкус быў прызначаны членам Баварскай акадэміі навук у Мюнхене. У 1762 годзе ён стаў членам Імператарскай акадэміі натуралістаў у Вене, а ў 1763 годзе — членам Імператарскай акадэміі навук у Мангейме. У 1766 годзе Медыкус удзельнічаў у стварэнні батанічнага саду[5]. Ён стаў дырэктарам батанічнага саду ў Мангейме[6]. У 1769 годзе Фрыдрых Казімір Медыкус стаў ганаровым членам фізіка-эканамічнага таварыства ў Кайзерслаўтэрне, а годам пазней яго дырэктарам. Ён унёс значны ўклад у батаніку, апісаўшы мноства відаў насенных раслін[7].
Фрыдрых Казімір Медыкус памёр 15 ліпеня 1808 года.
Фрыдрых Казімір Медыкус спецыялізаваўся на насенных раслінах[4]. Ён апублікаваў мноства твораў па батаніцы, садаводству, лясной гаспадарцы і медыцыне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.