Украінцы (укр.: українці) — усходнеславянскі народ, які жыве ва Усходняй Еўропе, асноўнае насельніцтва Украіны.
Украінцы | |
---|---|
Саманазва | українці |
Колькасць | больш за 44 мільёны чалавек |
Рассяленне |
Украіна Расія, Канада, Бразілія, ЗША, Казахстан, Малдова, Беларусь, Германія, Партугалія |
Этнічныя мовы | украінская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | праваслаўе, Украінская Грэка-Каталіцкая Царква і пратэстанцтва |
Расавы тып | еўрапеоідная раса |
Геаграфічна-моўная група | усходнія славяне |
Блізкія этнасы | беларусы, славакі, лужычане, харваты, славенцы, палякі, рускія, іншыя славяне і некаторыя балты (генетычна) |
Этна-моўная супольнасць | славяне |
Мова
Асноўная мова ўкраінцаў — украінская. Яна адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскіх моў. Існуюць наступныя дыялекты:
- паўночны,
- паўднёва-заходні,
- паўднёва-ўсходні.
Пашырана таксама руская мова (Пераважна сярод гараджан Поўдня і Данбасу). Пісьменнасць — на аснове кірыліцы.
Колькасць і рассяленне
Украінцы — адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх народаў агульнай колькасцю каля 44 мільёнаў. Большасць украінцаў, прыблізна 37 мільёнаў, жывуць ва Украіне, дзе складаюць больш за тры чвэрці насельніцтва. Найбуйнейшая ўкраінская супольнасць за мяжой Украіны знаходзіцца ў Расіі. Каля 3 мільёнаў расійскіх грамадзян лічаць сябе ўкраінцамі. Каля 2 мільёнаў украінцаў жывуць у Паўночнай Амерыцы (890 тысяч у ЗША і 1 мільён у Канадзе). Вялікая колькасць украінцаў жыве ў такіх краінах, як Бразілія (880,000), Казахстан (500,000), Малдова (450,000), Аргенціна (305,000), Польшча (300,000), Беларусь (250,000) і Славакія (200,000). Украінскія дыяспары існуюць у Германіі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Румыніі і Латвіі.
Вядомыя асобы
- Аляксандр Парфір'евіч Архіпенка — скульптар.
- Кацярына Білакур — мастак.
- Дзмітрый Сцяпанавіч Бартнянскі — кампазітар.
- Мікалай Гогаль
- Міхайла Грушэўскі — гісторык, грамадскі дзеяч, прэзідэнт Украінскай Народнай Рэспублікі.
- Пятро Грыгарэнка — праваабаронца.
- Юрый Драгобыч — мысліцель, рэктар Балонскага ўніверсітэта, першы ўкраінскі аўтар друкаванай кнігі-інкунабулы «Прагностык 1483 года»
- Данііл Забалотны
- Марыя Занькавецкая
- Іван Сямёнавіч Казлоўскі — оперны спявак.
- Сяргей Каралёў — вучоны.
- Юрый Кандрацюк — вучоны.
- Усцім Кармалюк
- Іван Катлярэўскі
- Марка Крапіўніцкі
- Саламея Крушэльніцкая — оперная спявачка.
- Валерый Лабаноўскі
- Серж Ліфар — балетмайстар.
- Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі — мастак.
- Мікалай Віталевіч Лысенка — кампазітр.
- Пётр Магіла
- Іван Мазепа — гетман, мецэнат.
- Нестар Махно
- Георгій Нарбут — мастак.
- Іван Паскевіч
- Іван Паддубны
- Марыя Прыймачэнка — мастак.
- Руслана
- Пётр Сагайдачны — гетман, асветнік.
- Ігар Сікорскі — авіяканструктар.
- Рыгор Скаварада — мысліцель, паэт, кампазітар.
- Васіль Стус — паэт.
- Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі — педагог.
- Леся Украінка — мысліцель, паэтэса.
- Канстанцін Ушынскі — педагог.
- Іван Франко — мысліцель, пісьменнік, грамадскі дзеяч.
- Багдан Ханенка — мецэнат.
- Варвара Ханенка — мецэнат.
- Сцяпан Цімашэнка
- Багдан Хмяльніцкі
- Андрэй Шаўчэнка
- Тарас Шаўчэнка — мысліцель, паэт, мастак.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.