Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ) — найбольшая каталіцкая царква ўсходняга абраду ў свеце.
Прадстаяцель — архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук), патрыярх УГКЦ.
Царква прапагандуе аднаўленне першаснай еднасці Кіеўскай Царквы, адстойвае права ўкраінскага народа на сваю незалежную саборную дзяржаву і станаўлення ў ёй устойлівага згуртавання грамадзян; рэалізуе мноства дабрачынных і грамадскіх праектаў, як у самой Украіне, так і за яе межамі.
Грэка-каталіцкая царква фармальна паўстала пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі ў 1596 у Брэсце, аднак першай спробай царкоўнай уніі на Русі можна назваць высілкі Данііла Галіцкага, які патрабаваў аб’яднання сіл усяго хрысціянскага свету для супраціўлення татара-мангольскаму нашэсцю.
Ідэя уніі была абумоўлена як вонкавымі палітычнымі акалічнасцямі, так і ўнутраным імкненнем вернікаў да царкоўнага адзінства: праваслаўныя вернікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Венгрыі былі абмежаваныя ў правах і пераследаваліся з боку прадстаўнікоў пануючага рыма-каталіцызму як схізматыкі. Праўда, далёка не ўсе праваслаўныя далучыліся да Брэсцкай уніі: адбыўся падзел украінскіх і беларускіх вернікаў на ўніятаў (прыхільнікаў уніі) і праваслаўных.
Паводле дамоў Брэсцкай уніі, у грэка-каталіцкай царкве набажэнства, царкоўная арганізацыя і абрады засталіся такімі, якімі яны былі ў праваслаўнай царкве. Царква, па чарзе, падпарадкоўвалася Папу рымскаму і прымала як і каталіцкі догмат сыходжання Святога Духу ад Бацькі і Сына, так і каталіцкі догмат пра чысцец — якія ў тыя часы былі галоўнымі рознагалоссямі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, Кіеўская мітраполія грэка-каталіцкай царквы падзялілася на дзве часткі: на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі, унія была ліквідавана ў 1839 годзе. Аднак Аўстрыйская імперыя праводзіла палітыку спрыяння ўніяцкім працэсам, бо УГКЦ кансалідавала ўкраінскае грамадства і падтрымлівала развіццё культуры і асветы.
Росквіт Украінскай грэка-каталіцкай царквы прыходзіцца на 19 стагоддзе. Вядучай постаццю грэка-каталіцкага руху ў першай палове дваццатага стагоддзя быў львоўскі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі. З усталяваннем савецкай улады на заходнеўкраінскіх землях УГКЦ была распушчана расійскімі ўладамі — і царква існавала толькі ў падполлі да 1989 г., калі, дзякуючы палітыцы перабудовы ў СССР, выйшла з падполля.
1-2 лютага 2023 года ў Львове-Брухавычах Сінод біскупаў УГКЦ пастанавіў, што з 1 верасня 2023 года Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ва Украіне пераходзіць на новы стыль (новаюліянскі каляндар) для нерухомых свят з захавання Пасхаліі, абвешчанай Вярхоўным Архіепіскапам Святаславам 6 лютага 2023 года[1]. Каляндарная рэформа адбудзецца ў два этапы. Першы – датычыцца ўсіх нерухомых свят, другі – святкаванне Пасхаліі. Парафіі, якія не гатовы перайсці на новы стыль у 2023 годзе, маюць пераходны перыяд да 1 верасня 2025 года.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.