Remove ads
украінскі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог, збіральнік песеннага фальклору, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Лысенка (укр.: Микола Лисенко; 10 (22) сакавіка 1842 — 24 кастрычніка (6 лістапада) 1912) — украінскі кампазітар , піяніст , дырыжор, педагог, збіральнік песеннага фальклору, грамадскі дзеяч. Заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы.
Мікалай Лысенка | |
---|---|
укр.: Микола Лисенко | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 (22) сакавіка 1842[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1912[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Lysenko Vitaly[d] |
Жонка | Olha Antonivna Lypska[d] |
Дзеці | Ostap Lysenko[d], Katerîna Masleannîkova[d], Mariana Lîsenko[d] і Halyna Lysenko-Shylo[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Carl Reinecke[d][3][4][…], Ernst Heinrich Leopold Richter[d][3][4][…], Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў[3] і Alois Panoccini[d][9] |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар класічнай музыкі, піяніст, музычны педагог, музычны этнограф, кампазітар |
Гады актыўнасці | 1869—1912 |
Інструменты | фартэпіяна[3] і арган |
Жанры | опера[3], фолк-музыка[3], art song[d][3] і сімфанічная музыка[d][3] |
Выхаванцы | Alexandra Mandelstam[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1865), вучыўся ў Лейпцыгскай (1867—69) і Пецярбургскай (1874—76, клас М. Рымскага-Корсакава) кансерваторыях. Арганізаваў хор Кіеўскага ўніверсітэта (1864), украінскі хор у Пецярбургу (1874), музычна-драматычную школу (1904) у Кіеве і інш.
Яго музыка адметная яскравым нацыянальным каларытам, арганічным развіццём асноў народна-песеннай культуры, дэмакратычнымі ідэямі. Садзейнічаў станаўленню ўкраінскай оперы, узбагаціў музычна-сцэнічны і вакальны жанры, паклаў пачатак многім інструментальным жанрам у нацыянальнай музыцы. Збіраў і вывучаў фальклор, стварыў класічныя ўзоры апрацовак народных песень.
Да найбольш вядомых твораў належыць музыка гімнаў «Малітва за Украіну» і «Вечны рэвалюцыянер», якія, ў тым ліку, выконваў хор Кірыла Стацэнкі падчас Свята саборнасці, оперы «Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» і іншыя. Мікалай Лысенка стварыў шматлікія аранжыроўкі народнай музыкі для голасу і фартэпіяна, для хору і змешанага складу, а таксама напісаў значную колькасць твораў на словы Тараса Шаўчэнкі.
Яго імя носяць Львоўская нацыянальная музычная акадэмія імя Мікалая Лысенкі, Харккаўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.