Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі (2 сакавіка 1823 — 3 студзеня 1871) — адукацыйны дзеяч Расійскай імперыі, педагог, кандыдат юрыспрудэнцыі і прававед украінскага паходжання, адзін з заснавальнікаў педагагічнай навукі і народнай школы ў Расійскай імперыі, аўтар прац па тэорыі і гісторыі педагогікі, падручнікаў для навучання і артыкулаў па педагогіцы.

Хуткія факты Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі, Дата нараджэння ...
Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі
Thumb
Дата нараджэння 19 лютага (3 сакавіка) 1823
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1870 (3 студзеня 1871) (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, пісьменнік, настаўнік
Навуковая сфера педагогіка і педагог
Месца працы
Альма-матар
Подпіс Thumb
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Працаваў на розных пасадах у Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі, Гатчынскім сіроцкім інстытуце і Смольным інстытуце высакародных дзяўчын. Таксама працаваў рэдактарам і пісаў артыкулы для такіх часопісаў як «Современник», «Библиотека для чтения», «Журнал для воспитания» і «Журнал Министерства народного просвещения».

Навуковая дзейнасць

У педагагічнай сістэме Ушынскага важнае месца займае вучэнне пра мэты выхавання, якія вызначаліся ім як падрыхтоўка чалавека да жыцця і працы, як фарміраванне ў чалавека пачуцця абавязку перад народам і выхаванне ў чалавека патрыятызму. У выхаванні дзяцей ён надаваў значнае месца сям’і і лічыў вельмі неабходным сямейнае выхаванне.

Акрамя таго, ён надаваў вялікае значэнне мове народа, бо, паводле яго слоў, «калі вымерла мова ў вуснах народа, вымер і народ». Педагог сцвярджаў, што кожны народ мае права мець школу на роднай мове, асуджаў царызм за забарону вывучэння ўкраінскага мовы ў школах на ўкраінскіх землях. Вызначыў асноўныя шляхі і сродкі развіваючага навучання, быў змагаром класна-ўрочнай сістэмы навучання, уліку ўзроставых і псіхалагічных асаблівасцяў дзяцей. Ён надаваў велізарнае значэнне працы ў псіхалагічным і фізічным развіцці чалавека, паказваў на кіруючую ролю школы і асобы настаўніка ў выхаванні дзяцей.

Thumb
Паштовая марка Расіі, 2023

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119474476 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі. Праверана 24 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q953058'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1798125'></a>

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.