From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Гео́ргіевіч Гаршко́ў (13 (26) лютага 1910, г. Камянец-Падольскі, Падольская губерня, Расійская імперыя — 13 мая 1988, Масква) — савецкі военачальнік, флатаводзец, стваральнік савецкага ракетна-ядзернага флоту, Адмірал Флоту Савецкага Саюза. Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР (1956—1985). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1965, 1982). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1985) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Член ЦК КПСС (1961—1985). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—11 скліканняў.
Сяргей Георгіевіч Гаршкоў | |
---|---|
руск.: Сергей Георгиевич Горшков | |
Дата нараджэння | 13 (26) лютага 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1988[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-марскі флот СССР |
Званне |
|
Камандаваў | Ваенна-марскі флот СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 13 (26) снежня 1910 ў горадзе Камянец-Падольскі ў сям’і настаўнікаў.
З 1912 па 1926 год жыў і вучыўся ў Каломне. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 9 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Ленінградскага універсітэта. У 1927 годзе пакідае універсітэт.
З кастрычніка 1927 — на ваеннай службе. Скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе ў 1931 годзе. Пачаў службу на Марскіх сілах Чорнага і Азоўскага мораў: з лістапада 1931 года — вахтавы начальнік на эскадранным мінаносцы «Фрунзе», са снежня 1931 года — штурманам гэтага эсмінца. Але ўжо ў сакавіку 1932 года пераведзены на Ціхаакіянскі флот, дзе служыў штурманам на мінным заграджальніке «Томск», з студзеня 1934 года — флагманскі штурман брыгады загароджвання і тралення, з лістапада 1934 года — камандзір вартавога карабля «Бурун», з сакавіка 1937 — камандзір эсмінца «Знішчальны».
У сакавіку 1937 года скончыў курсы камандзіраў караблёў. З кастрычніка 1937 — начальнік штаба, а з мая 1938 — камандзір брыгады эсмінцаў Ціхаакіянскага флоту. На чале брыгады ўдзельнічаў у баях ля возера Хасан.
У чэрвені 1940 года пераведзены назад на Чарнаморскі флот і прызначаны камандзірам брыгады крэйсераў. У красавіку 1941 завочна скончыў Курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага саставу пры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава.
На чале брыгады ўступіў у баявыя дзеянні Чарнаморскага флоту ў Вялікай Айчыннай вайне ў чэрвені 1941 года. Як буйны флоцкі начальнік упершыню вызначыўся пры абароне Адэсы[3] і асабліва ў верасні 1941 года пры высадцы Грыгор’еўскага дэсанту. З кастрычніка 1941 года камандаваў Азоўскай ваеннай флатыліяй[4], на чале якой удзельнічаў у Данбаска-Растоўскай абарончай аперацыі, у Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі, у абарончым этапе бітвы за Каўказ. Пасля расфарміравання флатыліі, з жніўня 1942 года — намеснік камандуючага Наварасійскага абарончага раёна па марской частке — член Ваеннага Савета, удзельнік Наварасійскай абарончай аперацыі. У лістападзе 1942 года часова камандаваў войскамі 47-й арміі, якая абаранялася ў раёне Наварасійска (адзіны выпадак камандавання флоцкім военачальнікам агульнавайсковай арміяй у Вялікай Айчыннай вайне).
У студзені 1943 года была адроджана Азоўская ваенная флатылія і Гаршкоў С. Г. быў ізноў прызначаны яе камандзірам. Пад яго камандаваннем флатылія ў 1943 годзе актыўна садзейнічала савецкім войскам у Данбаскай аперацыі і ў Новарасійска-Таманскай наступательнай аперацыі. Сілы флатыліі правялі серыю дэсантных аперацый на Азоўскім моры: дэсант у касы Вербяной, Таганрожскі дэсант, Марыупальскі дэсант, дэсант у Асіпенка, Цемрукскі дэсант. У ходзе Керчанска-Эльцігенскай дэсантнай аперацыі Азоўская флатылія пад яго камандаваннем высаджвала сілы галоўнага дэсанту пад Керччу і забяспечвала падтрымку з мора савецкіх войскаў на Керчанскім плацдарме.
З красавіка 1944 года — камандзір зноў створанай Дунайскай ваеннай флатыліі. Кіраваў яе дзеяннямі ў Яска-Кішынёўскай, Бялградскай, Апацін-Капашварскай, Будапешцкай аперацыях, умела арганізаваў узаемадзеянне флатыліі з сухапутнымі войскамі. Зноў вызначыўся пры высадцы многіх тактычных і аператыўных дэсантаў (фарсіраванне Днястроўскага лімана, дэсант у Жэбрыяны — Вілкава, дэсант у Кілію Новую, дэсанты ў Радуевацы і Прахава, Гер’енскі дэсант, Апатавацкі дэсант, Вукаварскі дэсант). Аднак у снежні 1944 года нечакана быў зняты з камандавання флатыліяй і прызначаны камандуючым эскадрай Чарнаморскага флоту. Паколькі на Чорным моры да таго часу баявыя дзеянні ўжо некалькі месяцаў як завяршыліся, то адкліканне з ваеннай флатыліі ў тыл было відавочным паніжэннем.
Пасля Перамогі камандаваў эскадрай яшчэ больш за 3 гадоў. З лістапада 1948 года — начальнік штаба Чарнаморскага флоту, з жніўня 1951 года — камандуючы Чарнаморскім флотам. З ліпеня 1955 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ СССР. З 5 студзеня 1956 года па 9 снежня 1985 года — Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР. Прыхільнік развіцця акіянскага флоту, падводнага флоту, далёкіх баявых паходаў. За амаль 30 гадоў камандавання С. Г. Гаршкова ВМФ СССР цалкам змяніўся і стаў магутным акіянскім флотам. Пастаяннымі сталі працяглыя баявыя службы баявых караблёў у важных раёнах Сусветнага акіяна з фарміраваннем аператыўных эскадраў у Міжземным моры, у Атлантычным, Ціхім і Індыйскім акіянах. На флоце з’явіліся караблі і судна новых тыпаў, створаны падводны ядзерны ракетны флот. Вялікае развіццё атрымала ваенна-марская авіяцыя.
Са снежня 1985 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.
Член УКП(б) з 1942 года. Член ЦК КПСС з 1961 года (кандыдат з 1956 года). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР: Савета Саюза ад Крымскай вобласці (4 скліканне, 1954—1958)[5], Адэскай вобласці (5 скліканне, 1958—1962)[6], Латвійскай ССР (8—11 скліканне, 1970—1989)[7][8][9][10]; Савета Нацыянальнасцяў ад Латвійскай ССР (6—7 скліканне, 1962—1970)[11][12].
Памёр у 1988 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Ганаровы грамадзянін Севастопаля (1974)[13], Уладзівастока (1985)[14], Бэрдзянска (1974), Ейска, Северадзвінска (1978)[15].
Сяргей Георгіевіч служыў перш на эсмінцах і вартавых караблях, скончыў тры ваенна-марскіх навучальных ўстановы, чарнаморац і ціхаакіянец, ён вельмі вырас за гады вайны. У 1941—1942 гадах ён быў актыўным удзельнікам абароны Адэсы і Новарасійска. Паспяховаму ўзаемадзеянню яго караблёў з сухапутнымі войскамі нямала спрыяла тое акалічнасць, што ён валодаў вопытам баявога кіраўніцтва як на моры, так і на сушы. Пазней С. Г. Гаршкоў камандаваў Дунайскай ваеннай флатыліяй, Чарнаморскім флотам, а цяпер, як вядома, камандуе Ваенна-Марскімі Сіламі краіны, намеснік міністра абароны, Адмірал флоту Савецкага Саюза.
— [16]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.